Темы

Аператар машыннага даення малочна-таварнай фермы “Савічы” філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” Ала Шурын удастоена ганаровага звання “Чалавек года Магілёўшчыны”

Аператар машыннага даення малочна-таварнай фермы “Савічы” філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” Ала Шурын удастоена ганаровага звання “Чалавек года Магілёўшчыны”

Узнагароду працаўніцы аграрнай галіны ўручылі ў Магілёве сёння падчас цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў штогоднага абласнога конкурсу па прысваенні ганаровага звання “Чалавек года Магілёўшчыны”, якая адбылася ў рамках мерапрыемства, прысвечанага святкаванню 85-годдзя Магілёўскай вобласці.  

Той факт, што на высокае, пачэснае званне ад Бабруйскага раёна была вылучана кандыдатура працаўніцы сельскай гаспадаркі, яшчэ раз пацвярджае — пашаны заслугоўвае любая прафесія, галоўнае, каб чалавек, які ёй валодае, рабіў сваю справу найлепшым чынам, дасягаў высокіх вытворчых паказчыкаў дзеля дабрабыту раёна, вобласці і краіны, прытрымліваўся  агульначалавечых каштоўнасцяў. 

Вышэйпералічаным крытэрыям Ала Шурын спаўна адпавядае. Прыйшоўшы ў сельскую гаспадарку ў маладым узросце, аператар машыннага даення філіяла “Харчавік-Агра” (у філіяле больш за 10 год) не здала высокіх пазіцый нават стаўшы пенсіянеркай. І хіба хто рызыкне сказаць, што гэта не працоўны подзвіг — з дня ў дзень, на працягу амаль сарака гадоў (25 адпрацавала ў калгасе “Перамога”, цяперашнім ААТ “Міхалёўская Ніва”) прыходзіць на ферму і не проста выконвае ўскладзеныя абавязкі, а робіць гэта найлепшым чынам. Даярка — прыклад для свайго калектыву і ўсяго раёна.

— Працалюбству абавязана найперш бацьку Міхаілу Мельнічонку, — дзеліцца  гераіня аповеду. — У свой час ён быў калгасным жывёлаводам, перадавіком вытворчасці, узнагарод меў — не пералічыць! Да таго ж вельмі важна — цягнуцца да справы, якой займаешся, рабіць яе з задавальненнем, а ў маёй прафесіі — яшчэ і любіць жывёлу.

Родам Ала Міхайлаўна з аграгарадка Іванаўка. Там нарадзілася і вырасла, там жыве цяпер. На адной з ёй вуліцы пусціла карані старэйшая дачка Вольга. Па прыкладзе маці яна пайшла ў жывёлагадоўлю, неаднойчы станавілася  пераможцай раённага спаборніцтва ў намінацыі “Лепшая маладая даярка” і вось ужо цягам пяці год загадвае МТФ “Савічы”.

Назіраючы за галіной “знізу”, параўноўваючы колішні і цяперашні падыход да жывёлагадоўлі, Ала Міхайлаўна адзначае станоўчыя перамены. Жывёла цалкам забяспечана кормам. Апошняга не толькі ўдосталь, але якасны, разнастайны, што перш за ўсё ўплывае на велічыню надояў.

З захапленнем і разуменнем расказвае перадавая даярка пра кіраўніцтва гаспадаркі, патрабавальнасць і дабразычлі­васць людзей, якія ўсклалі на сябе абавязак быць у галаве калектыву.

— Ад такога стаўлення хочацца яшчэ лепей працаваць, дасягаць яшчэ большых надояў, — кажа субяседніца.

А вось прымусіць сябе пакінуць працоўнае месца і пераключыцца толькі на хатнія справы, да чаго настойліва заклікаюць дзеці, перадавік вытворчасці  пакуль не гатова. “Не адважваюся пакінуць  сваіх рагуль, — з усмешкай кажа субяседніца, —  дый у калектыве мне весялей, жыццё ярчэйшае”.

У групе гэтай худзенькай жанчыны аж 140 кароў! Акрамя таго што падаіць і дагледзець (працоўны дзень пачынаецца а 4-й гадзіне), за кожнай трэба прасачыць, каб раптам не захварэ­ла, з кожнай пагаманіць, прылашчыць — прывязное ўтрыманне ў гэтым пераважае над сучасным беспрывязным. Затое ў адказ даярка атрымлівае вялікае малако — надой на адну рагулю за 2022 год склаў болей за 7 700 кілаграмаў.

— Ала Міхайлаўна — прафесіянал сваёй справы, гонар нашага калектыву, — характарызуе аператара машыннага даення галоўны заатэхнік Міхаіл Іванавіч Бандарчук. — Сама дасягае высокіх надояў і моладзь гэтаму вучыць: падказвае, раіць, дапамагае. Так што высокага звання “Чалавек года Магілёўшчыны” спаўна заслужыла. 

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Чистота малой родины — дело чести! Об этом наш фоторепортаж

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Рассказываем, как наводился порядок в деревне Щатково

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

То, что нас объединяет. В Бобруйском районе проходит республиканский субботник

18 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!». В Бобруйском районе стартовала акция ГАИ

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Республиканский субботник проходит в Беларуси

18 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем