Темы

Калектыў, якому высокія задачы па плячы

Калектыў, якому высокія задачы па плячы

Гэта з упэўненасцю можна сказаць пра калектыў малочна-таварнай фермы «Савічы» філіяла «Харчавік Агра» ААТ «Чырвоны харчавік АграСэрвіс», які ўзначальвае вопытная, працавітая, амбіцыйная і настойлівая ў дасягненні мэты Вольга Шкрадзюк, у мінулым — неаднаразовая пераможца раённага сельскагаспадарчага спаборніцтва ў намінацыі «Маладая даярка».

Калектыў МТФ «Савічы» — гэта чатыры аператары машыннага даення: Надзея Уладзіміраўна Крычко, Анжэла Валер’еўна Старушэнка, Алена Васільеўна Абрамава і Ала Міхаўлаўна Шурын, жывёлаводы Міхаіл Васільевіч Абрамаў, Сяргей Аляксандравіч Крычко, а з нядаўняга часу і Марына Сяргееўна Крычко; аператары па вырошчванні буйной рагатай жывёлы Зоя Міхайлаўна Сіліч і Станіслаў Анатольевіч Шкрадзюк, слесары Аляксандр Іванавіч Шурын і Васіль Фёдаравіч Лаўрыновіч, а таксама вартаўнікі Мікалай Міхайлавіч Дудаль, Мікалай Мікалаевіч Маісеенка і Барыс Барысавіч Карпаў. Ветэрынарныя пытанні і пытанні асемянення жывёлы своечасова і па-гаспадарчы вырашае Дзмітрый Міхайлавіч Матусевіч. Функцыянаванне аб’екта ў цэлым ажыццяўляе, штодня кантралюючы вытворчы працэс, галоўны заатэхнік гаспадаркі, надзвычай зацікаўлены ў выніках работы сваёй і калектыву Міхаіл Іванавіч Бандарчук.
Такім складам калектыў абслугоўвае 940 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 378 дойных рагуль і 41 нецель.
Нягледзячы на прывязное ўтрыманне кароў (ферма без малочнай залы) і звязаны з гэтым вялікі працэнт ручной працы на вытворчасці, калектыў «Савічаў» упэўнена дасягае высокіх вытворчых паказчыкаў.
Як гэта ўдаецца? Са слоў загадчыцы Вольгі Шкрадзюк, дзякуючы людзям, якія тут працуюць.
— Калектыў у нас зладжаны. Усе працавітыя, прыходзяць на работу з намерам выконваць абавязкі сумленна, з найбольшым эфектам. Кожны ведае, што яго заробак залежыць выключна ад таго, як папрацуем — надоенага і рэалізаванага малака, яго якасці, прывагаў жывёлы, таму імкнецца працаваць так, каб заробак не зменшыць. Дзеля гэтага строга падыходзім да тэхналагічных патрабаванняў. Каб не дапусціць збояў, не зні­зіць вытворчыя паказчыкі, абмяркоўваем кожную дэталь, у тым ліку з Міхаілам Іванавічам Бандарчуком, з дырэктарам Міхаілам Мікалаевічам Стрыжэўскім, — расказвае загадчыца.
Вынікі такога падыходу да рашэння пастаўленых задач відавочныя — у дзень ад рагулі калектыў бярэ ў сярэднім па 16,9 кілаграма малака, прычым, сёлета болей, чым у папярэднім годзе. Маладняк на ферме 100-працэнтна захоўваецца.
Парадак работ на МТФ «Савічы» адшліфаваны да аўтаматызму. Дойка — двухразовая, на працоўныя месцы калектыў заступае ў 5 раніцы. Кожны бярэцца за сваё. Жывёлаводы наво­дзяць парадак ля кармавога стала, у стойлах, раздаюць канцэнтраваныя кармы. Даяркі тым часам прыбіраюць стойлы, рыхтуюць месцы да дойкі. Далей бяруцца за падрыхтоўку кароў да аддачы малака і толькі пасля гэтага прыступаюць непасрэдна да працэсу даення. Пасля дойкі жывёле прапаноўваецца пасродкам кормараздатчыка прыгатаваная з улікам тэхналагічных патрабаванняў кормасумясь.
Другая дойка пачынаецца а пятай га­дзіне вечара. Парадак работ кожнага ў калектыве — той жа.
Прыемна было пачуць, што заробнай платай працаўнікі МТФ задаволены. Работа ў іх, як кажуць, хоць і нялёгкая, але кампенсуецца атрыманымі грашыма і ўсведамленнем сваёй годнасці, магчымасцю задаволіць патрэбы сям’і, дазваляе не клапаціцца пра ўласную гаспадарку, часу на якую не заўжды хапае.
— Заробак залежыць ад колькасці і якасці рэалізаванага малака. Таму кожны ведае, што суму атрымае тую, на якую папрацаваў, — удакладняе загадчыца.
На дадзенай пасадзе Вольга Шкра­дзюк чатыры гады, да гэтага больш за дзесяць адпрацавала тут жа аператарам машыннага даення. Цяжкасцяў у працы, па словах Вольгі Аляксандраўны, яна не адчувае. І ў каторы раз паўтарае, што ўсё гэта дзякуючы калектыву, дзе ўсе добрасумленныя, абавязкі ведаюць, адказна ставяцца да іх выканання, таму і з задачай павялічваць надоі і прывагі, спраўляюцца.
Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

В могилевском магазине «Светофор» изъято из обращения более 420 кг продовольственных товаров

27 апреля 2024
Спорт

Завтра стартуют матчи регионального этапа Второй лиги чемпионата Беларуси по футболу

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе проходит республиканская акция “Мотоциклист!”

27 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Спасатели призывают провести выходные безопасно

27 апреля 2024
Человек и природа

До +20°С и без осадков прогнозируют в Беларуси 27 апреля

27 апреля 2024
Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024