Темы

Свята першага снапа: на Бабруйшчыне прайшлі “Зажынкі”

Свята першага снапа: на Бабруйшчыне прайшлі “Зажынкі”

Традыцыя ўрачыстага пачатку найгалоўнейшай сельскагаспадарчай кампаніі — жніва — бярэ карані ў далёкай мінуўшчыне. Тое, што працягваецца — яшчэ адно пацверджанне, што і тады, калі сеялі-збіралі хлябы ўручную, і цяпер, калі на ўзбраенні сельгасарганізацый паркі з сучаснай тэхнікай, хлеб, харчовая бяспека для чалавека не губляюць значнасці. Роўна як непадуладнай застаецца прырода, да сіл якой звярта­юцца жнейкі, вымольваючы на час збору зерня спрыяльнае, бездажджлівае надвор’е.

На Бабруйшчыне абрад “Зажынкі” прайшоў учора. На полі СВК “Гігант”, дзе падыйшлі да ўборкі хлябы, сабраліся прадстаўнікі кіруючага складу раёна на чале са старшынёй Бабруйскага райвыканкама Аляксандрам Сухадольскім, прадстаўнікі духавенства, кіраўнікі, галоўныя спецыялісты і механізатары сельгасарганізацый, мясцовыя жыхары.
Нагадаўшы ўдзельнікам жніва аб значнасці для раёна і краіны ўборачнай кампаніі, Аляксандр Сухадольскі выказаў упэўненасць, што працаўнікі раёна падыдуць да збору зерня, як заўжды, з адказнасцю і сумленнем, убяруць хлябы ў сціснутыя тэрміны і якасна, у каторы раз даказаўшы, што на Бабруйшчыне ўмеюць працаваць, і сёлетні раённы каравай стане прык­метным унёскам у вагу агульнарэспубліканскага.


Сёлета да ўборкі належыць без малога 13 тысяч гектараў збожжавых і зернебабовых культур. Палі выглядаюць ура­джайнымі. “Пры добрай рабоце мы абавязкова сустрэнем зіму з поўнымі засекамі”, — адзначыў Аляксандр Сухадольскі. Таксама ён заўважыў, што стаўка, зробленая ў раёне на азімы ячмень (плошчу пасеваў павялічылі з 75 га да 569), сябе апраўдала — сярэдняя ўраджай­насць дасягнута вышэйшая, чым у мінулым годзе, і склала 45 ц/га.
Кіраўнік раёна падзякаваў усім — асабліва механізатарам — хто не пакладаючы рук, не лічачыся з часам, працуе на палях дзеля дабрабыту гаспадаркі і краіны і нагадаў словы Прэзідэнта Беларусі адносна таго, што сітуацыя, якая склалася на харчовым рынку — гэта шанец добра зарабіць. Таму сёлетняя ўборачная кампанія абавязкова павінна прайсці на высокім узроўні арганізаванасці і дысцыпліны.
Падхапіўшы падкінуты снапок з калосся новага ўраджаю, сабраны жнейкамі па традыцыі ўручную, старшыня райвыканкама абвясціў тым самым старт масавага жніва. Гонар вывесці камбайны на хлебную ніву, абмалаціць першае калоссе даручылі лепшым экіпажам зерне­ўборачных камбайнаў “Гіганта”: Алегу Вяроўкіну і Максіму Быкаву, Мікалаю Зубу і Яўгену Іванову, Сяргею Камлёву і Сяргею Мерадаву, Віктару Балыку і Анатолю Ліпніцкаму.
Перш чым машыны рушылі ў поле, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль ад галіновага прафсаюза і раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа ўручыла камбайнерам аптэчкі, пратаіерэй Генадзь Вейга, благачынны Бабруйска-Глускай акругі, блаславіў людзей і тэхніку на зладжаную работу і багаты ўраджай, пажадаў усім вытрымкі і здароўя. Спрыяльнага надвор’я, плённай працы і добрага ўраджаю пажадалі земляробам старшыня райсавета дэпутатаў Геворг Мелканян і старшыня СВК “Гігант” Васіль Жук. Раённыя артысты, як заўжды, задалі “Зажынкам” святочна-­урачысты настрой.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Актуально

Испытание на выносливость! Мощно и громко в Бобруйском районе прошло первенство по джип-спринту «Дорогами Победы»

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Во имя справедливости и закона. На Бобруйщине чествовали судебных экспертов

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Пример райцентра с развитой социальной инфраструктурой. Что Лукашенко показали в Петрикове

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем принять участие в районном конкурсе видеороликов «Женский взгляд»

25 апреля 2026
Читать новость
Культура

Библиотеки района присоединились к культурно-просветительской акции «Библионочь-2026»

25 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«#КиберПраво: твой щит в сети». Продолжается конкурс для детей на лучший проект по защите от кибермошенников

25 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем