Темы

Вынікі сельскагаспадарчага года: лічбы, факты, віншаванні

Вынікі сельскагаспадарчага года: лічбы, факты, віншаванні

Сёння — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны. Свята людзей, чые прафесійныя абавязкі напрамую звязаны з забеспячэннем харчовай бяспекі краіны і кожнага беларуса ў прыватнасці, што ў сённяшніх няпростых эканамічных умовах успрымаецца з асаблівай значнасцю. Вырошчваць хлеб, атрымліваць малако, мяса, яйкі, гатаваць з іх запатрабаваную ў шматлікіх краінах прадукцыю — на ўсё гэта цудоўна здольны вы, нашы землякі-хлебаробы і жывёлаводы: механізатары і вадзіцелі, аграномы і інжынеры, зааветспецыялісты, эканамісты, брыгадзіры, бухгалтары, юрысты… Усім вам не стамляемся казаць: “Вялікі дзякуй! Вы — гонар Бабруйшчыны і Беларусі!”. Час не стаіць на месцы. Узяўшы на ўзбраенне найноўшыя тэхналогіі, раённыя сельгасарганізацыі развіваюцца, садзейнічаючы развіццю ўсяго раёна. Да прафесійнага свята аграрная галіна падыйшла з добрымі вынікамі: высокімі ўраджаямі ў раслінаводстве, прыкметна павялічанымі вытворчымі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі. Што дакладна ўдалося дасягнуць кожнаму сельскагаспадарчаму калектыву, расказваюць кіраўнікі, яны ж — натхняльнікі, арганізатары, менеджэры і кантралёры.

Васіль Пятровіч ЖУК, старшыня СВК “Гігант”:


— Радуе тое, што маем каманду спецыялістаў, працаздольны калектыў, гатовы рашаць пастаўленыя задачы, бачыць і вырашаць праблемы, без якіх на вытворчасці не абыходзіцца. І ўсё гэта дзеля трывалага выніку, стабільнага функцыянавання сельгаспрадпрыемства. Менавіта стабільныя вынікі — індыкатар таго, што ёсць каманда і яна зладжана працуе. Тэмп росту валавой прадукцыі ў супастаўных цэнах за студзень-кастрычнік склаў 112%, у тым ліку прадукцыя жывёлагадоўлі — 122,9%, раслінаводства — 106,5%. Атрымалі 8 868 тон зерня збажыны, павялічыўшы мінулагодні аб’ём на 1 407 тон (118,9%); накапалі 13 000 тон бульбы (118,6%). Вытворчасць буйной рагатай жывёлы за гэты перыяд склала 683,4 тоны (тэмп росту 146,5%), вытворчасць малака — 6 283,2 т ці 140,1%. За гэтымі лічбамі, паўтаруся, зладжаная работа калектыву і каманды спецыялістаў, якая ў чарговы раз не падвяла. Тыя задачы, што перад сабой ставілі, мы выканалі. Ураджай сабралі і паклалі на захаванне якасна і з мінімальнымі стратамі, што пацвярджае прафесіяналізм нашых працаўнікоў. Цяпер жа, улічыўшы недапрацоўкі сёлетняга года па падрыхтоўцы глебы, упэўнена рухаемся наперад, у гэтыя дні робім ужо задзел пад азімы рапс.

Марына Мікалаеўна АЎРАМЧЫК, намеснік дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ “БЗТДіА”:


— З настроем да прафесійнага свята падыйшлі добрым, і гэта — вынік напрацаванага. За 10 месяцаў павялічылі на 20 галоў дойны статак. Атрымалі 4 773 тоны зерня збожжавых і зернебабовых раслін, што на 13,4% болей за папярэдні год. Павялічылі на 3,4% аб’ём вытворчасці малака — надаілі з пачатку года 9 766 тон. Пры гэтым удой на адну галаву склаў 6 528 кілаграмаў, што на 108 болей, чым у адпаведным перыядзе мінулага года. Сярэднесутачны ўдой на рагулю, пераўзыйшоўшы мінулагодні паказчык, склаў 21,5 кілаграма. Дасягнута добрая таварнасць малака — 93,5%, што на 1,6% болей, чым у папярэднім годзе. Аб’ём рэалізацыі ў фізічнай вазе склаў 9 132 тоны або +5,2%. З іх гатункам экстра і вышэйшым — 99,99%. Павялічылі ў параўнанні з адпаведным перыядам 2021-га прыплод буйной рагатай жывёлы, атрымалі за 10 месяцаў 1 310 галоў.

Алі Малікавіч АХМЕДАЎ, дырэктар ААТ “Неўскі-Агра”:

— Жывем, жыццё цудоўнае, таму і настрой выдатны! А калі ў дачыненні сельскагаспадарчага года, то парадавала, што атрымалі болей, чым у папярэднім годзе, зерня збожжавых і зернебабовых — намалацілі 8 574 тоны або 133% да ўзроўню папярэдняга года. Болей накапалі бульбы — без малога тры тысячы тон ці 122,2% да мінулагодняга ўзроўню. Болей нарыхтавалі травянога корму для жывёлы — звыш 9 тысяч тон кармавых адзінак або 115% да 2021 года, што дае падставу разлічваць на лепшыя вынікі ў жывёлагадоўлі ў далейшым. У гэтай галіне ў нас не без праблем, але калектыў над імі напружана працуе і, упэўнены, вытворчыя паказчыкі мы і тут палепшым.

Андрэй Мікалаевіч СЦЯПАНАЎ, дырэктар ААТ “Міхалёўская Ніва”:

— Чым добрым адметны сёлетні год? Мы атрымалі вышэйшую, чым у папярэднім годзе, ураджайнасць зерневых і зернебабовых раслін (32,6
ц/га, тэмп росту 123%) і найперш — азімых. Асабліва парадаваў азімы ячмень — з аднаго круга ўзялі па 68 цэнтнераў. У цэлым намалацілі 7 750 тон зерня збажыны ці 134% у параўнанні да 2021 года. Дасягнулі вышэйшай, чым у мінулым сельскагаспадарчым сезоне, ураджайнасці цукровых буракоў — 305 ц/га ці 138% да папярэдняга года. Радуе, што забяспечылі жывёлу травяным кормам — на ўмоўную галаву нарыхтавалі 32,9 цэнтнера кармавых адзінак, што дае падставу разлічваць на нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі.

Міхаіл Мікалаевіч СТРЫЖЭЎСКІ, дырэктар філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс”:

— Што парадавала? Найперш — і гэта лічу галоўным — што прайшла небяспечная пандэмія кавіду, усе нашы людзі вярнуліся ў строй і радуюць сваёй працай. У дачыненні вытворчасці справы таксама, як лічу, складваюцца нядрэнна. Як і ў папярэднія гады, мы цалкам забяспечылі жывёлу травяным кормам — нарыхтавалі 35,5 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву. Маем добрыя вытворчыя вынікі ў жывёлагадоўлі — сярэднедзённы ўдой малака ад адной каровы складае 18,2 кілаграма, што вышэй мінулагодняга паказчыка. Разлічваем, што і ў цэлым па годзе на рагулю малака надоім болей, чым у 2021-м. Сказаць — на колькі, пакуль не бяруся. Наперадзе яшчэ не адзін працоўны дзень. Станоўчым лічу і тое, што вырасла выручка ад продажу прадукцыі, падрос заробак работнікаў

Яўген Аркадзьевіч БАКАЧ, дырэктар ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”:

— Маючы канцэнтраваны корм (гаспадарка ў даверным кіраванні ААТ “БНБК-Агра”), мы змаглі некалькі павялічыць надоі малака і прывагі буйной рагатай жывёлы. Апошняе дасць магчымасць хутчэй атрымаць цёлачнае пагалоўе і паскорыць працэс атрымання малака, бо, каб мець патэнцыял для яго росту, патрабуецца маладняк. Узяліся за свінагадоўлю. Ужо набылі 100 галоў рамонтных свінак, у планах — яшчэ 200, якія пасля асемянення дадуць маладняк. Планаў для развіцця нямала. Да прыкладу, у наступным годзе маем намер аднавіць работу жывёлагадоўчага комп­лекса ў Дойнічава — рэканструяваўшы яго. Калі гаварыць пра раслінаводства, то сёлета было пасеяна небывала шмат (5 405 гектараў) кукурузы. Гэтым часам убіраем на зерне. Ураджайнасцю не пахвалішся, але прыкладваем усе намаганні: уздобілі глебу гліфасатамі, уносім мінеральныя ўгнаенні пад ворыва, назапашваем азотныя мінеральныя ўгнаенні, каб наступны год у гэтым плане стаў плённым. Пасеялі 2 000 гектараў азімай збажыны. Актыўна займаемся падняццем зябліва (паднята палова ад неабходных амаль трох тысяч гектараў), каб увесну без правалокі ўключыцца ў сяўбу.

Валерый Аляксандравіч СЯРГЕЙЧЫК, дырэктар ААТ “Саўгас Кісялевічы”:

— Падыйшлі да Дня сельскай гаспадаркі з выдатным настроем! Дасягнута ўдвая большая ўра­джайнасць раслін, чым у мінулым годзе — найперш гэта датычыцца кукурузы. Ужо атрымалі больш за
2 000 тон кукурузнага зерня, плюс да гэтага намалацілі 800 тон зерня збажыны. Нарыхтавалі небывалыя дагэтуль аб’ёмы травянога корму: сена, сіласу і сенажу — больш за 59 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, што з’яўляецца найвышэйшым паказчыкам у раёне. Маем добрыя сярэднемесячныя прывагі ў жывёлагадоўлі: на вырошчванні буйной рагатай жывёлы — звыш 700 грам, на адкорме — у межах 1 кілаграма. У мэтах паляпшэння ўмоў утрымання жывёлы сёлета правялі рэканструкцыю двух цялятнікаў: у вёсках Пад’ясенка і Раксалянка. Своечасова, з улікам усіх тэхналагічных патрабаванняў заклалі ўраджай будучага года — пасеялі 750 гектараў азімай збажыны на зерне і 50 га зернеўкоснага жыта на зялёны корм. Паказчыкам таго, што вынікова папрацавалі, з’яўляецца прыкметна ўзросшая заробная плата работнікаў.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024
Актуально

План комплексного благоустройства территории Бобруйского района на 2024 год

3 мая 2024
Актуально

Текущий ремонт кровель жилых домов в 2024 году

3 мая 2024
80-летие освобождения Беларуси

Узницы концлагерей принимали поздравления с Днем Победы

3 мая 2024
Общество

На заседании исполкома рассмотрен вопрос о дополнительных мерах по кадровому обеспечению госорганизаций

3 мая 2024
Актуально

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Общество

Какие документы можно получить через единый портал электронных услуг

3 мая 2024
Актуально

Лукашенко приехал на Центральный командный пункт ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Происшествия и безопасность

Где в Бобруйском районе запрещено купаться

3 мая 2024
Актуально

Ограничения на посещение лесов введены по всей Беларуси

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024