Темы

“Глушанскі хутарок” запрашае

“Глушанскі хутарок” запрашае

Традыцыйны рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў “Глушанскі хутарок” адбудзецца ў бліжэйшую суботу, 8 кастрычніка, у пас. Глуша.

Фестываль абяцае стаць сапраўдным святам для людзей, якіх прываблівае народная творчасць ва ўсіх яе выявах. А таксама — каго захапляюць шматлюддзе, гумар, жарты, гульні; хто любіць адкрываць для сябе новыя смакі ежы; хто мае патрэбу ў гародніне, садавіне ды іншай сельскагаспадарчай прадукцыі. 

Пачнецца “Глушанскі хутарок” з урачыстага адкрыцця. У праграме свята: работа пленэра па кераміцы і ганчарстве пад кіраўніцтвам народных майстроў Рэспублікі Беларусь Юрыя Боўды і Аляксандра Арлова, майстар-класы па абвары, малачэнні гліняных выбараў на адкрытым паветры; гала-канцэрт пераможцаў і ўдзельнікаў раённага конкурсу беларускай песні “Люблю цябе, Белая Русь!”; конкурс тэатралізаваных прэзентацый абрадаў “Вяртанне да вытокаў”; культурна-забаўляльны конкурс “Хозяйка Глушанского хуторка 2022”; кірмаш-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і сельскагаспадарчай прадукцыі; катанне на конях, поні і асле. А таксама работа тэматычных пляцовак, канцэрт калектываў мастацкай творчасці Бабруйскага раёна з удзелам гасцей фэсту і цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсаў. Аматары экстрыму таксама знойдуць для сябе захапляльны занятак. Для тых, хто жадае, аэраклуб ДТСААФ арганізуе аглядныя палёты над Глушай. Кошт — 30-50 руб.

Пачатак свята а 11-й гадзіне.

Последние новости

Культура

Библиотеки района присоединились к культурно-просветительской акции «Библионочь-2026»

25 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«#КиберПраво: твой щит в сети». Продолжается конкурс для детей на лучший проект по защите от кибермошенников

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Делегация Бобруйского района принимает участие в IV съезде Белорусской партии «Белая Русь»

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Как зарегистрироваться в личном кабинете на портале МНС через мобильных операторов. Пошаговая инструкция

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Приуроченный к 40-летию со дня аварии на Чернобыльской АЭС автопробег стартовал в Беларуси

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Парламентарий Антон Каранкевич обсудил с тружениками СПК «Гигант» ключевые вопросы развития

25 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем