Темы

Чысціню і парадак — на кожную вуліцу

Менавіта з пытанняў навядзення парадку і чысціні ў населеных пунктах і на дарогах пачалася ў гэты панядзелак планёрка ў райвыканкаме, якую правёў кіраўнік раёна Міхаіл Шалкоўскі. Старшыня райвыканкама засяродзіў увагу дарожных службаў і старшынь сельсаветаў на неабходнасці актывізаваць звязаныя з навядзеннем чысціні работы. Што да падворкаў грамадзян, калядваровых тэрыторый, якія ў асобных гаспадароў далёкія ад ідэальнага, то з боку санітарнай і экалагічнай службаў, па словах кіраўніка раёна, кантроль за выкананнем выдадзеных папярэдне прадпісанняў павінен быць больш жорсткім. Тыя, хто атрымаў прадпісанне добраўпарадкаваць тэрыторыю, па скасаванні адведзеных на гэтыя мэты тэрмінаў у абавязковым парадку павінны быць правераны яшчэ раз. Каб ахапіць праверкамі большую колькасць населеных пунктаў, было рэкамендавана падключыць да гэтага і рабочую групу па добраўпарадкаванні райвыканкама. Дарэчы, як адзначыў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Віктар Кондрат, шэраг населеных пунктаў (больш за 500 домаўладанняў) рабочай групай ужо абследаваны, жыхарам выдадзена больш за 100 прадпісанняў. Побач з іншым на планёрцы было ўказана навесці парадак і чысціню таксама і на малочна-таварных фермах, асобныя з якіх гэтым пакуль не вызначаюцца.           

У сувязі з тым, што набліжаецца свята Раданіца, асаблівую ўвагу кіраўнік раёна рэкамендаваў звярнуць на прывядзенне ў парадак грамадзянскіх могілак, пад’ездаў да іх, стан агароджы. Як адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Леанід Баркоўскі, работа ў гэтым накірунку праводзіцца ў кожным сельскім савеце, і не малая. У прыватнасці, на могілкі ў Бярэзавічах аднаго пяску завезена 60 тон. Пры гэтым старшыня райсавета дэпутатаў выказаў занепакоенасць тым фактам, што работа ЖКГ па ачыстцы ад смецця і бытавых рэшткаў кантэйнерных пляцовак апошнім часам пагоршылася, што адмоўна ўплывае на агульны выгляд тэрыторый. У сувязі з гэтым камунальшчыкам рэкамендавана пераглядзець графікі вывазу смецця, наблізіць іх да патрэб грамадзян. На ўборцы могілак будзе задзейнічана тэхніка дарожных арганізацый, УКП “Жылкамунгас” і сельгасарганізацый. Леанід Баркоўскі завастрыў увагу і на праблеме навядзення парадку і чысціні на тэрыторыях садова-агародных таварыстваў з-за адсутнасці ў асобных старшыняў. Пры гэтым адзначыў, што і вырашэннем гэтай праблемы сельскія і пасялковы саветы займаюцца. 

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Человек и природа

Погода 18 июля: до +28°С и много солнца

18 июля 2026
Читать новость
Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем