Темы

У раёне праходзяць Дні жывёлавода

У раёне праходзяць Дні жывёлавода

Мерапрыемства праводзіцца ў раённых гаспадарках штомесяца, яго мэта — садзеянне нарошчванню аб’ёмаў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Разам з аналізам вытворчых вынікаў на малочна-таварных комплексах і фермах  адзначаюцца работнікі, чыя праца прызнана найбольш паспяховай. Засяроджваецца ўвага на выкананні жывёлаводамі патрабаванняў аховы працы, вырашаюцца іншыя злабадзённыя пытанні.

Мерапрыемства праводзіцца ў раённых гаспадарках штомесяца, яго мэта — садзеянне нарошчванню аб’ёмаў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Разам з аналізам вытворчых вынікаў на малочна-таварных комплексах і фермах адзначаюцца работнікі, чыя праца прызнана найбольш паспяховай. Засяроджваецца ўвага на выкананні жывёлаводамі патрабаванняў аховы працы, вырашаюцца іншыя злабадзённыя пытанні.

У ААТ “Міхалёўская Ніва”, да прыкладу, Дзень жывёлавода прайшоў 13 верасня. На чатырох жывёлагадоўчых аб’ектах гаспадаркі: малочна-таварных фермах аграгарадкоў Іванаўка і Хімы, вёсак Воўчая Гара і Плёсы, пабывалі ў гэты дзень начальнік Бабруйскага філіяла Магілёўскага Дзяржплемпрадпрыемства Раіса Кавалёва, дырэктар “Міхалёўскай Нівы” Андрэй Сцяпанаў і галоўныя спецыялісты гаспадаркі, а таксама Вольга Кавалькова, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю БГРА НС.

На кожнай ферме былі падведзены вынікі работы за 8 месяцаў, а таксама жнівень. Заакцэнтавана ўвага на прычынах, якія не дазваляюць калектывам выйсці на запланаваныя вытворчыя рубяжы, а разам і спосабах, здольных сітуацыю перайначыць. Апошняе датычыцца ў тым ліку тэхналагічных патрабаванняў, выконваць якія кожны, заняты ў галіне, павінен безагаворачна. Было закранута пытанне павелічэння заробнай платы ў галіне. Па словах Андрэя Сцяпанава, такая задача стаіць, аднак важна разумець, што дасягнута яна можа быць толькі праз павелічэнне вытворчасці — на гэта і былі нацэлены калектывы. Прадстаўнік гаррайаддзела па НС распавяла пра асноўныя прычыны пажараў, у тым ліку з гібеллю людзей, падрабязна спынілася на падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезону печаў, у дэталях патлумачыла, як зрабіць іх бяспечнымі. Нагадала пра ўсталяванне ў жылых памяшканнях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, пра рызыку курэння ў пасцелі. Заклікала не пакідаць без нагляду малалетніх дзяцей, берагчы родных і ўласнае жыццё.

12-13 верасня дні жывёлавода прайшлі ў філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”. На малочна-таварным комплексе “Варатынь” і МТФ в. Коўрын пабывалі ў гэтых мэтах кіраўнік філіяла Аляксандр Трафімаў, намеснік кіраўніка па кадрах, сацразвіцці і ідэалагічнай рабоце Святлана Дабравольская, галоўныя спецыялісты гаспадаркі. Да калектываў быў даведзены стан спраў у цэлым па жывёлагадоўлі, прааналізаваны папярэднія вытворчыя паказчыкі на дадзеных аб’ектах. На МТК адзначана работа аператара па штучным асемяненні жывёлы Аляксандра Аляксандравіча Ерамеева, які, прыйшоўшы ў гаспадарку жывёлаводам, вырашыў паспрабаваць сябе ў нялёгкай, патрэбнай і надзвычай адказнай прафесіі тэхніка-асемянатара і, як аказалася, — паспяхова.

Работнікамі жывёлагадоўчых аб’ектаў пастаўлены задачы на бліжэйшую перспектыву, засяроджана ўвага калектываў на пытаннях, якія патрабуюць неадкладнага вырашэння.    

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіва ААТ “Міхалёўская Ніва”.

Последние новости

Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Безопасность на дорогах — важный урок для школьников

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Студентов без опыта ждут на заводах и в банках: Минтруда запускает «Марафон трудоустройства»

4 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

ФПБ вручит шесть мини-тракторов лучшим аграриям регионов Беларуси

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем