Темы

Наколькі раён гатовы да зімы?

Наколькі раён гатовы да зімы?

З гэтым пытаннем мы звярнуліся да начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Бабруйскага райвыканкама Ірыны Пракопчык.

Як падкрэсліла Ірына Геннадзьеўна, работа па падрыхтоўцы аб’ектаў да асенне-зімовага перыяду арганізавана на падставе комплексу мерапрыемстваў па падрыхтоўцы арганізацый Магілёўскай вобласці. Пачынаючы з мая па верасень раз на месяц праводзіліся пасяджэнні камісіі па каардынацыі правядзення падрыхтоўчых, прафілактычных і рамонтных работ, стварэнні запасаў паліва, абмяркоўваліся пытанні па падрыхтоўцы арганізацый, заслухоўваліся даклады кіраўнікоў на гэтую тэму. А пачынаючы са жніўня кантроль падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду ажыццяўляўся штодня.

Недахопы ліквідаваліся

Усяго ў раёне патрабавалася зарэгістраваць 62 пашпарты гатоўнасці спажыўцоў цеплавой энергіі і 42 — цеплакрыніц. Усе яны на 1 верасня зарэгістраваны. Падчас падпісання пашпартоў гатоўнасці сельгасарганізацыямі асаблівая ўвага надавалася жывёлагадоўчым аб’ектам: спраўнасці электраправодкі, гатоўнасці ацяпляльных сістэм вытворчых і адміністрацыйных памяшканняў, крыніц цеплазабеспячэння, наяўнасці адказных за электрагаспадарку.

Варта адзначыць, што падчас падрыхтоўчых работ Бабруйскім міжраённым аддзяленнем філіяла Дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду па Магілёўскай вобласці праводзіліся абследаванні прадпрыемстваў і арганізацый па пытаннях падрыхтоўкі да зімы — па тэхнічным стане, цеплавыкарыстанні, па выкананні правілаў тэхнікі бяспекі пры эксплуатацыі ўстановак, якія выкарыстоўваюць цяпло, і цеплавых сетак. Выяўленыя падчас праверак недахопы ў далейшым ліквідаваліся.

У выпадку надзвычайных сітуацый

На тэрыторыі раёна забяспечана работа адзінага тэлефоннага нумару 115 (прыём заявак ажыццяўляецца праз дыспечарскую службу УКВП ЖКГ “Бабруйскжылкамгас” г. Бабруйска з наступнай перадачай ва УКП “Жылкамгас”), наладжана работа па прыняцці заявак ад грамадзян праз сотавыя аператары Life, А1 і MTC.

Для ліквідацыі надзвычайных сітуацый створаны дастатковы рэзервовы фонд з бензіну, дызельнага паліва, дранкі і асбестацэментных лістоў. Усё гэта захоўваецца ў ДРБУ-171 і УКП “Жылкамгас”. На выпадак аварыйных сітуацый з парушэннем энергазабеспячэння на аб’ектах жыллёва-камунальнай гаспадаркі і іншых суб’ектах раёна маецца на балансе Жылкамгасу 5 аўтаномных крыніц энергазабеспячэння і дызель-генератар для кацельнай в. Слабодка. Рэзервовыя крыніцы энергазабеспячэння ёсць на балансе Каменскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната і Бабруйскіх электрычных сетак. Пры гэтым у Жылкамгасе пастаянна функцыянуе аварыйная брыгада з неабходным запасам матэрыялаў і абсталявання, абменным фондам.

Нарыхтоўка паліва

Значным фактарам падрыхтоўкі да зімы з’яўляецца, вядома ж, нарыхтоўка паліва. Аддзел па адукацыі райвыканкама забяспечаны брыкетамі і дровамі цалкам. Аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і справах моладзі гэтая работа працягваецца, заключана дамова на пастаўку і таго, і іншага віду паліва да 1 кастрычніка. УКП “Жылкамгас” драўнянага паліва нарыхтавана 156% ад задання на 1 кастрычніка. Усе кацельныя прадпрыемстваў маюць накрыццё для яго захавання.

Ёсць, аднак, і праблемны бок — УКП “Жылкамгас” мае пратэрмінаваную запазычанасць перад пастаўшчыкамі драўнянага паліва, у прыватнасці — Бабруйскім і Глускім лясгасамі, якая ўзнікла ў асноўным з прычыны запазычанасці за прадастаўленыя камунальныя паслугі, у тым ліку насельніцтва (апошняя па стане на 1 жніўня склала 74,6 тыс. руб.).

Што датычыцца забяспечанасці палівам насельніцтва, то на 1 верасня праз Бабруйскі гаррайпалзбыт грамадзянам, пры патрэбе на год 1029 м. куб. дроў, фактычна рэалізавана 1304 м. куб. або 127%, паліўных брыкетаў — 1198 тон пры патрэбе 3108. На сёння ў чарзе на дровы ў гаррайпалзбыце 7 чалавек, на брыкет — 33. У месячны тэрмін ад часу заключэння дамовы пададзеныя заяўкі будуць задаволены. Прычым, на бягучы год у раённым бюджэце прадугледжаны асігнаванні на пакрыццё розніцы ў цэнах на цвёрдыя віды паліва, якія рэалізуюцца насельніцтву раёна, і часткі гандлёвай надбаўкі на суму звыш 403 тысячы рублёў. На пачатак верасня з раённага бюджэту гаррайпалзбыту накіравана болей за 205 тысяч або 51% ад гадавога прызначэння. Выдаткаванне розніцы з бюджэту вядзецца за фактычна адпушчанае паліва, згодна з разлікамі. Бабруйскім лясгасам таксама аказваецца насельніцтву паслуга па забеспячэнні іх драўняным палівам праз усе лясніцтвы.

Кацельна-цеплавая гаспадарка

Немалая работа праведзена па падрыхтоўцы кацельна-цеплавой гаспадаркі Жылкамгаса. З найбольш значнага — мадэрнізацыя цэнтральнай кацельнай на мясцовых відах паліва ў пас. Глуша, якая ў цэлым абыдзецца ў больш за 800 тысяч рублёў. Работы плануецца завяршыць да сярэдзіны кастрычніка.

Падрыхтоўка жыллёвага фонду, планавыя рамонты

Як і штогод, шмат увагі ўдзелена падрыхтоўцы жыллёвага фонду да ацяпляльнага сезону. У прыватнасці, забяспечана штоквартальнае правядзенне праверак стану дымавых і вентыляцыйных каналаў у жылых памяшканнях газіфікаваных шматкватэрных жылых дамоў. Выкананы капітальны рамонт 3 дамоў: у пасёлку Туголіца, вёсках Слабодка і Дойнічава, на суму 636,8 тысяч рублёў. 

Ва ўстановах сацкультбыту праведзена паверка і рамонт кантрольна-вымяральных прыбораў, планавыя рамонты цеплаізаляцыі трубаправодаў і цеплавых вузлоў, іншае. Ва ўсіх вучэбных ўстановах маецца гарачае водазабеспячэнне і цэнтральнае ацяпленне. Праведзены рамонты накрыцця Каменскай і Брожскай сярэдніх школ, замена ваконных блокаў у Міхалёўскай, Каменскай і Цялушскай школах.    

Запісала Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

У медиков выросла зарплата. Кому и какие доплаты и надбавки будут выплачивать?

2 мая 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Общество

Бяспека дзяцей — клопат дарослых

2 мая 2024
В будущее вместе с нами

С благодарностью — к Героям Социалистического Труда

2 мая 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе правоохранители проведут акцию “Детство без насилия”

2 мая 2024
Общество

Дзівосы малой радзімы

2 мая 2024
Общество

З мая состоится личный прием граждан по вопросам судебно-экспертной деятельности

2 мая 2024
Общество

Великий четверг

2 мая 2024
Человек и природа

До +26°С и преимущественно без осадков будет сегодня в Беларуси

2 мая 2024
Общество

В Бобруйском районе в этом году построят 3 новых станции обезжелезивания

1 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024