Темы

Уборка збажыны завершана, на чарзе — восеньскія работы

Уборка збажыны завершана, на чарзе — восеньскія работы

А гэта значыць, пра зніжэнне напружанасці працоўнага дня сельгасвытворцаў гаварыць не даводзіцца.

У гаспадарках, дзе сеялі грэчку: ААТ “Міхалёўская ніва”, ААТ “Неўскі-Агра”, філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” і філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс”, займаюцца зборам ураджаю культуры. Як паведаміў начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Віктар Садоўскі, на раніцу ўчарашняга дня было ўбрана 250 гектараў з 340. Намалочана 268 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 11 цэнтнераў з гектара. Найвышэйшую ўраджайнасць атрымалі працаўнікі філіяла “Харчавік-Агра” — каля 15 ц/га.
У “Міхалёўскай Ніве” прыступілі да ўборкі цукровых буракоў (вырошчваннем культуры займаюцца таксама і ў “Неўскім-Агра”). Салодкія караняплоды ўбраны на плошчы 41 гектар — усяго ў раёне пад культуру адведзена 700 га. Ураджайнасць, па апошніх дадзеных, — 350 ц/га.
Пачалося капанне бульбы. З раённага плану ў 630 гектараў убрана 33 га пры сярэдняй ураджайнасці 273 ц/га. Капаюць бульбу ў СВК “Гігант”, ААТ “Неўскі-Агра”, ТАА “ВЕОМ”.
Займаюцца ў раёне таксама ўборкай кукурузы на сілас. З плошчы 5 160 гектараў на гэтыя мэты ўбрана 1 147 га або 22% ад неабходнага (яшчэ каля 6 800 гектараў трэба будзе ўбраць на зерне). Ураджайнасць зялёнай масы на гэты час — 235 ц/га.
Адначасова з уборачнымі работамі вядзецца сяўба азімых — пасеяна 396 гектараў ці 4% ад плану. Актыўна рыхтуецца глеба пад восеньскую сяўбу.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву рэдакцыі.

Последние новости

Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Безопасность на дорогах — важный урок для школьников

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Студентов без опыта ждут на заводах и в банках: Минтруда запускает «Марафон трудоустройства»

4 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

ФПБ вручит шесть мини-тракторов лучшим аграриям регионов Беларуси

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем