Темы

З поля — у засекі

З поля — у засекі

Збажына, над якой не адзін месяц рупіліся раённыя хлебаробы, дала добры ўраджай і ўпэўнена “перацякае” ў засекі.

Па апошніх дадзеных, убрана 8023 гектараў або 63% ад неабходнага. Намалочана 26081 тона зерня пры сярэдняй уражайнасці 33 цэнтнеры з гектара.

Найвышэйшую ўраджайнасць упэўнена трымае СВК “Гігант” — 80 ц/га. Другі па велічыні паказчык застаецца ў ААТ “Неўскі-Агра” — 42 ц/га, трэці — у ААТ “Міхалёўская Ніва” — 40 ц/га. Вышэй за сярэднераённы паказчык ураджайнасць зерня таксама ў філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 38 ц/га.

У ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” ўборку збажыны цалкам завяршылі, у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” — вось-вось завершаць.

Актыўна вядзецца пастаўка новага ўраджаю ў лік дзяржзаказу. З даведзенага раёну плана ў 2540 тон зерня пастаўлена 1651 тона ці 65%.

Адначасова з уборкай хлябоў у сельгасарганізацыях рыхтуюцца да сяўбы азімага рапсу, працягваюць нарыхтоўку травянога корму для жывёлы.   

Алена КАРПЕНКА.   

Последние новости

Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем