Темы

У ААТ “Міхалёўская Ніва” завяршылі ўборку азімага ячменю

У ААТ “Міхалёўская Ніва” завяршылі ўборку азімага ячменю

Ураджай парадаваў — у сярэднім з круга ўзялі па 68 цэнтнераў!

— У нас гэта трэцяя спроба сяўбы азімага ячменю, і наша настойлівасць сябе апраўдала, — з усмешкай і адначасова гонарам заўважае дырэктар Алена Васільеўна Пацыенка. — Першы год ура­джаю не дасягнулі, можна сказаць, ніякага, праўда, пасеялі тады толькі для цікавасці, пробы гектараў 7-8. Але духам не ўпалі. На восень пасеялі ізноў і атрымалі ўжо 43 цэнтнеры з гектара. Спадабалася, што рана атрымалі зерне — маглі падкарміць скаціну, і рана атрымалі салому — у нас летам заўжды яе недаставала на подсціл. Павесялелі, вядома ж. Вырашылі на наступны год плошчу пад расліну павялі­чыць, і ўжо сёлета да ўборкі ў нас мелася 105 гектараў. Ураджайнасць атрымалі доб­рую — 68 ц/га, намалацілі 714 тон зерня. Што пасадзейнічала ўраджайнасці? Лічу, многія фактары. І тое, што правільна падабралі, улічыўшы папярэднікі, палі, і што ўнеслі восенню ўгнаенні ў глебу, набылі якаснае насенне ды і надвор’е паспрыяла.
На будучы год, па словах дырэктара, плошчу пасеваў пад азімы ячмень у гаспадарцы плануюць падвоіць, таму зерне пасля дасушкі і ачысткі накіроўваецца на захаванне для выкарыстання ў якасці насення. Дасушка сёлета, як кажа Алена Пацыенка, актуальная: пачыналі ўборку пры вільготнасці зерня 16 працэнтаў, завяршаць даводзіцца (прайшлі дажджы) пры 20-ці. У цэлым збожжавы клінок азімых і ярыны складае ў гаспадарцы 2376 гектараў плюс 400 гектараў рапсу. Гэтая расліна наступная ў чарзе на абмалочванне. Але на падыходзе ўжо і пшаніца. Таму ўборачная пара ў ААТ “Міхалёўская Ніва” абяцае быць сапраўды гарачай.

Праўда, гэтая акалічнасць не ўяўляецца тут надзвычайнай: тэхніка маецца, людзі пастаўленую задачу ведаюць і настроены на яе вырашэнне. Галоўны аграном Сяргей Мікалаевіч Мартынчык, якога ў апошні ўборачны (ячменю) дзень засталі там жа на жніве, з гордасцю дэманструе новенькую зернеўборачную машыну, якой кіруе неаднаразовы перадавік Валянцін Рыгоравіч Тарасевіч (у памочніках Андрэй Георгіевіч Грабянюк), пералічвае адказныя экіпажы чатырох іншых зернеўборачных камбайнаў. Гэта Міхаіл Аляксандравіч Лаўрыновіч і Максім Мікалаевіч Слаўнікаў, Міхаіл Іванавіч Ганчароў і Эдуард Аляксандравіч Вежнавец, Анатоль Анатольевіч Кукабака і Мікіта Ігаравіч Юшкевіч, а таксама браты Сяргей і Мікалай Шынкарэнкі. Па меры неабходнасці экіпажаў будзе прыбаўляцца — у запасе яшчэ столькі ж зернеўборачных машын. Тое самае і з тэхнікай для перавозкі ўраджаю. Ячмень перавозілі выключна МАЗамі (Рыгор Аляксеевіч Дударэнка, Леанід Пятровіч Шынкарэнка, Леанід Уладзіміравіч Шкрадзюк), але пры патрэбе далучацца і трактары.
Галоўнае цяпер, як кажуць у гаспадарцы, — за надвор’ем. Таму пажадаем, каб яно было спрыяльным і каб надзеі, нялёгкая хлебаробская праца і немалыя матэрыяльныя выдаткі абярнуліся для калектыва важкім караваем.

***

У цэлым па раёне, па дадзеных Бабруйскага райсельгасхарчу на ўчарашнюю раніцу, азімага ячменю ўбрана 95% плошчаў, намалочана 2411 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 47 ц/га. У лідарах па ўраджайнасці — ААТ “Міхалёўская Ніва” (68 ц/га), другі па велічыні паказчык у ААТ “Неўскі-Агра” (55 ц/га).

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем