Темы

У Бабруйскім раёне вызначыліся з лепшымі тэхнікамі-асемянатарамі

У Бабруйскім раёне вызначыліся з лепшымі тэхнікамі-асемянатарамі

Традыцыйны раённы конкурс тэхнікаў па штучным асемяненні кароў і цялушак прайшоў сёння на базе ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”. Мерапрыемства ладзілася ўпраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама сумесна з райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Удзельнікі конкурсу — тэхнікі-асемянатары сельскагаспадарчых арганізацый. Людзі, значнасць прафесіі якіх цяжка пераацаніць: развіццё жывёлагадоўлі і гаспадаркі ўвогуле наўпрост залежыць ад абнаўлення статку. Дасягнуць максімальнага выхаду маладняку (асноўны паказчык пры выбары пераможцаў конкурсу!) — задача, якую ставіць перад сабой кожны паважаючы сябе асемянатар, узбройваючыся дзеля гэтага ўласным вопытам і, галоўнае, тэхналагічнымі рэгламентамі. Наколькі апошнімі валодаюць, дэманстравалі канкурсанты, адказваючы на тэарэтычныя і практычныя пытанні спецыялістаў Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства.

У выніку 1-е месца прысуджана тэхніку-асемянатару Наталлі Іванаўне Акуліч (філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”), другое — Таццяне Аляксандраўне Грабко (СВК “Гігант”) і трэцяе — Вользе Сяргееўне Астапенка (ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”). Цырымонію ўзнагароджання правёў старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі.

Падзяку ад Бабрускага райвыканкама за ўдзел у конкурсе таксама атрымалі тэхнікі-асемянатары: Таццяна Мікалаеўна Кажадуб і Аляксей Пятровіч Ступень з ААТ “Міхалёўская Ніва”, Ларыса Міхайлаўна Мірончык — з ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”, Сяргей Васільевіч Акуліч — з філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” і Аксана Уладзіміраўна Казакова — з ААТ “Саўгас Кісялевічы”. Не засталіся без узнагарод сёння ветэран конкурсу Таццяна Мікалаеўна Фаміна з ААТ “Неўскі-Агра” і малады спецыяліст ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” Аляксандр Барысаў.

Падрабязнасці пра конкурс чытайце ў наступным нумары раённай газеты.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Культура

В торжественном открытии Дня белорусской письменности в Костюковичах примут участие около 600 артистов

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

День белорусской письменности: история праздника

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

Уважаемые участники и гости праздника!

5 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 5 сентября: сильный ветер, местами дожди

5 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем