Темы

«Карусель» у Туголіцы

Часта можна сустрэць, што тая ці іншая справа, тое ці іншае захапленне становяцца сямейнымі: дачка вучыцца ад маці ткаць, вышываць, сын пераймае вопыт і майстэрства бацькі ў ганчарстве, разьбе па дрэве, пляценні з лазы і гэтак далей. А што да песеннай творчасці, то тут і казаць няма чаго. Якая дзяўчынка не марыць стаяць на сцэне, як маці?

Сабраць усіх, для каго любімая справа з’яўляецца яшчэ і справай сямейнай, паставілі сабе за мэту работнікі аддзела культуры, арганізатары раённага фестывалю сямейнай творчасці “Карусель”.

Вера Гайшун (злева) дэманстравала тканыя покрыўкі

Анатоль Прыгара з сынам прывезлі на свята вырабы з лазы
і выкананыя разьбой па дрэве сувеніры

Вядомая на Бабруйшчыне песенніца Зінаіда Какоўка

Сямейны дуэт Ніны Абрамавай і Міхаіла Мацвяёнка

Брат і сястра Канстанцін Кавалевіч і Таісія Калоша

У суботу 26 чэрвеня, у пасёлак Туголіца з’ехаліся сямейныя калектывы выканаўцаў і народных умельцаў са шматлікіх населеных пунктаў раёна. Анатоль Прыгара з сынам Паўлам з Гарохаўкі прывезлі на свята вырабы з лазы і выкананыя разьбой па дрэве сувеніры. Стрыечныя сёстры Вера Гайшун і Ірына Бузак, зноў жа з Гарохаўкі, дэманстравалі тканыя покрыўкі сваіх маці і цёткі. Жанчыны з захапленнем дзяліліся сакрэтамі ткацкай справы, адчувалася, што і самі неаднойчы сядзелі за кроснамі. Міхалёўскія і кавалёўскія ўмельцы па бісерапляценні Іна і Вераніка Шырокія, Марына і Анастасія Дзешкавец прыехалі на фестываль з цікавымі і непаўторнымі працамі, якія прываблівалі не толькі разнастайнасцю фарбаў, але і мудрагелістымі формамі. Людміла і Святлана Вяроўкіны з Міхалёва парадавалі прысутных вышытымі крыжыкам карцінамі: пейзажамі, нацюрмортамі, абразамі. Майстэрства вышыўкі і вязання дэманстравала на фестывалі і Раіса Мазурэнка з Бортнікаў.

Адкрыла фестываль, на правах гаспадыні туголіцкай зямлі, вядомая на Бабруйшчыне песенніца Зінаіда Какоўка. Яе магутны, нягледзячы на немаладыя гады, і звонкі голас падчас выканання народных песень разносіўся па ўсёй Туголіцы. На яго збіраліся да пасялковага ДК і старыя  і малыя.

Далей эстафету перанялі сямейныя калектывы вёскі Каменка. Сваёй творчасцю парадавалі прысутных сямейныя дуэты Ніны Абрамавай і Міхаіла Мацвяёнка; Наталлі Амос і Алены Бодык, Канстанціна Кавалевіча і Таісіі Калошы, якія выканалі песні пад суправаджэнне гітары, а таксама Аляксандр Булацкі, Вадзім Ваншукевіч і Яўгенія Юшкевіч.

Наступнымі дэманстравалі сваё майстэрства бортнікаўскія выканаўцы: Ганна і Марына Зубрыкавы, Марына Кліш, якім акампаніраваў Васіль Невядомскі. Бярэзавіцкі Дом культуры прадстаўляў  сямейны калектыў Нікіфаравец: Яўгенія, Жана і Вікторыя, а таксама Раіса Гайшун, Таццяна Баравая, Аляксандр Зайчанка. З усмешкамі на тварах віталі туголіцкую зямлю выканаўцы народных песень з Рэдкарожскага Дома культуры: сямейны дуэт Валянціны і Кацярыны Нікітка, а таксама Надзеі, Таццяны і Вольгі Урублеўскіх. Гучалі на фестывалі песні і ў выкананні Васіля і Алены Пашкевічаў з Міхалёва, Тамары Аляксеевай, Таццяны Федулавай, Марыі Фраловай — з вёскі Сычкава, Крысціны і веранікі Кавальчук — з Кавалёў.

Не абыйшлося на фестывалі без конкурсаў, гульняў, і, вядома ж, уручэння дыпломаў і падарункаў яго ўдзельнікам.

Трэба адзначыць, што сёлета фестываль сямейнай творчасці «Карусель» ладзіўся ўпершыню, аднак яго арганізатары спадзяюцца на тое, што яго правядзенне стане ў раёне добрай традыцыяй.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Алены БРАІЛІЦЫ.

Последние новости

Общество

Фотофакт: районная ветеранская организация провела акцию “Пасхальный подарок”

4 мая 2024
Актуально

В храмах Бобруйщины проходит освящение пасхальных куличей

4 мая 2024
Происшествия и безопасность

Какие правила безопасности нужно соблюдать в Пасху: советы от МЧС

4 мая 2024
Калейдоскоп

Православная Пасха-2024: история и традиции празднования

4 мая 2024
Человек и природа

Погода на выходные: в ночь на субботу заморозки до -2°С, в воскресенье – дожди, возможны грозы

4 мая 2024
В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024
Актуально

План комплексного благоустройства территории Бобруйского района на 2024 год

3 мая 2024
Актуально

Текущий ремонт кровель жилых домов в 2024 году

3 мая 2024
80-летие освобождения Беларуси

Узницы концлагерей принимали поздравления с Днем Победы

3 мая 2024
Общество

На заседании исполкома рассмотрен вопрос о дополнительных мерах по кадровому обеспечению госорганизаций

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024