Темы

Адпачынак у асалоду

Што можа быць прыемней адпачынку ў школьным аздараўленчым лагеры, калі і сядзець за партай не трэба, і побач сябры з цікавымі гульнямі,  і такі насычаны захапляльнымі мерапрыемствамі і запамінальнымі падзеямі графік. 

Упэўнена, з гэтым пагодзяцца ўсе, хто адпачываў і набіраўся моцы на дзіцячай пляцоўцы Хімоўскага ВПК “Дзіцячы сад-школа” для дзяцей пачатковага звяна і дашкольнай групы — усяго тут пабывала 45 дзяцей, а таксама створанага на базе школы лагера працы і адпачынку. Апошні дзейнічае з 15 чэрвеня, яго выхаванцы — 20 вучняў ва ўзросце ад чатырнаццаці год.

Дзецям прапануецца не толькі выдатнае харчаванне, багатае на садавіну, гародніну, вітамінныя сокі, але і паездкі па розных цікавых мясцінах. Як паведаміла намеснік дырэктара школы па вучэбнай рабоце В.М. Пішчык, малодшыя дзеці пабывалі на экскурсіі ў Магілёўскім заасадзе і на дзіцячай пастаноўцы ў Бабруйскім тэатры імя Дуніна-Марцінкевіча. Выхаванцы лагера працы, па словах начальнік лагера Н.І. Стралковай, наведалі Жлобінскі аквапарк і плануюць зрабіць экскурс па месцах баявой славы Клічаўшчыны. Адзначым і тое, што выхаванцы лагера працы і адпачынку ў першай палове дня  заняты карыснай справай: шчыруюць на кветніках, глядзяць за садовымі дрэвамі, збіраюць новую школьную мэблю. Словам, бавяць час цікава і з карысцю.

Алена КАРПЕНКА.  

Последние новости

Общество

Парламентарий Антон Каранкевич обсудил с тружениками СПК «Гигант» ключевые вопросы развития

25 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Жителям Осово на сельском сходе напоминали о пожарной безопасности

25 апреля 2026
Читать новость
Культура

Новые победы учащихся районной детской школы искусств

25 апреля 2026
Читать новость
Общая информация о газете

Погода в Могилевской области на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем