У Вялікіх Бортніках прайшоў кірмаш
Кірмаш “Вясна-2022” прайшоў сёння ў Вялікіх Бортніках. Па традыцыі мерапрыемства ў гэтую пару для жыхароў і гасцей аграгарадка наладзіў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Гігант”.
На кірмашы можна было не толькі прыдбаць разнастайныя тавары ад перапрацоўшчыкаў прадукцыі сельскай гаспадаркі: ААТ “Магілёўскі мясакамбінат”, ААТ “Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай”, ААТ “Рассвет імя К.П. Арлоўскага”, ААТ “Ціхінічы”, але і падзякаваць мясцовым перадавікам — прыняць удзел у цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў спаборніцтваў паміж працаўнікамі СВК “Гігант” па выніках веснавых палявых работ. А таксама набрацца станоўчых уражанняў ад святочнага канцэрта з удзелам творчых калектываў раёна.