У Бабруйскім райвыканкаме прайшла нарада па пытаннях арганізацыі летняга аздараўлення дзяцей
Узначаліла традыцыйную сустрэчу работнікаў, якія заняты ў арганізацыі дзіцячага аздараўлення ў летні сезон, начальнік аддзела па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Стэльмак.
Слушную інфармацыю адносна таго, як зрабіць адпачынак хлопчыкаў і дзяўчынак бяспечным, да кіраўнікоў устаноў адукацыі, намеснікаў дырэктараў, якія курыруюць аздараўленне, дырэктараў лагераў з дзённым знаходжаннем давялі прадстаўнікі Бабруйскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, ДАІ РАУС, Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях. Дырэктар раённага сацыяльна-педагагічнага Цэнтра Наталля Ганчарова засяродзіла ўвагу педагогаў на неабходнасці не губляць з увагі дзяцей, нягледзячы на канікулы і адпачынкі. Галоўны спецыяліст раённага Вучэбна-метадычнага кабінета Вікторыя Шунько нагадала, што лета для раённых школьнікаў павінна стаць не толькі бяспечным, але і цікавым, насычаным спартыўнымі, пазнаваўчымі і выхаваўчымі мерапрыемствамі.
Ул. інф.