Темы

На парозе — масавая касавіца

На парозе — масавая касавіца

Раён рыхтуецца да масавай уборкі траў і нарыхтоўкі корму жывёле на зімне-стойлавы перыяд.

У панядзелак у гэтых мэтах прайшла ўзаемаправерка гатоўнасці сельгаспрадпрыемстваў, у прыватнасці, корманарыхтоўчай тэхнікі, да касавіцы. Узначаліў групу па ўзаемаправерцы першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксей Жураўлёў. Удзел прынялі намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін, галоўны дзяржаўны інспектар Аляксандр Сапега.
— Губернатарам вобласці пастаўлена задача, каб да 25 мая ўся корманарыхтоўчая тэхніка стаяла на лінейцы гатоўнасці, таму яшчэ раз аб’язджаем усе гаспадаркі, сустракаемся з кіраўнікамі, інжынернымі службамі — праводзім такі ўзаемакантроль, — заўважыў начальнік райсельгасхарчу.
З яго слоў даведаліся, што на гэты час гатоў­насць корманарыхтоўчай тэхнікі ў раёне складае 92% (вырашаецца пытанне з рухавіком да КВК у ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”). Раён у цэлым да надзвычай адказнай сельскагаспадарчай кампаніі падрыхтаваны. І тэхніка, і людзі гатовы прыступіць да масавай нарыхтоўкі корму, што мае пачацца бліжэй да канца месяца. “Травастой з-за ўмоў надвор’я невысокі: уплываюць стрымліваючыя тэмпературныя фактары. Але да пачатку чэрвеня, мяркую, усе нашы гаспадаркі будуць масава ка­сіць. На гэтую ж пару ў сельгасарганізацыях, дзе сеялі зялёнаўкоснае жыта і сурэпіцу, вядзецца іх уборка на зялёную падкормку жывёле і на сянаж”, — адзначыў Аляксей Жураўлёў.
Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Человек и природа

Погода 5 сентября: сильный ветер, местами дожди

5 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Безопасность на дорогах — важный урок для школьников

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Студентов без опыта ждут на заводах и в банках: Минтруда запускает «Марафон трудоустройства»

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем