Темы

У «Гіганце» саджаюць бульбу і сеюць кукурузу

У «Гіганце» саджаюць бульбу і сеюць кукурузу

І ў тым, і ў другім — як, зрэшты, і ва ўсёй пасяўной кампаніі — стаўку ў гаспадарцы зрабілі сёлета на якасную перадпасяўную падрыхтоўку глебы.

Апошняе, па словах старшыні СВК Васіля Жука, — неад’емная частка пасяўной кампаніі, аснова будучага ўраджаю. Ёсць для гэтага і магчымасці — па восені набылі трактар Рассельмаш, які дазваляе якасна і хутка (у дзень да 100 гектараў плошчаў) апрацоўваць зямлю. Што ў сваю чаргу дазваляе сеялкам вытрымлі­ваць тэхналагічную хуткасць, пасевам дружна узыходзіць, а гаспадарцы, як тут разлічваюць, атрымаць запланаваную ўраджай­насць: збожжавых і зернебабовых — не меней за 55 цэнтнераў з гектара, зялёнай кукурузнай масы 350-400, кукурузнага зерня — 80-90 ц/га.
— На жаль, сёлетняя вясна аказалася надзвычай вільготнай. І тэрміны сяўбы мы прымяняем нетрадыцыйныя. У большай ступені — спазняемся, але разлічваем за кошт станоўчых тэмператур ураджай атры­маць не меншы за мінулагодні, — кажа кіраўнік.
Між тым, для пасадкі бульбы, як ён заўважае, час і ўмовы аптымальныя. Для таго каб мець яшчэ большую выгаду ад культуры, атрымаць максімальна таварную прадукцыю, у гаспадарцы палічылі правільным вяр­нуць магчымасць пастаўляць на рынак чырвонаскурыя клубні, запатрабаванасць у якіх высокая (у апошнія гады абнаўленне такіх гатункаў не вялося), дзеля гэтага набылі эліту гатунка “Рэд Скарлет”. Болей таго, вырашылі павялічыць плошчу пад бульбу — з 400 гектараў, што планавалі на пачатак года, — да 500 га. Пад гэта вылучылі палі, падабраўшы іх па севазвароту. Справа — за надвор’ем, якое, як тут спадзяюцца, будзе садзейнічаць атрыманню максімальнай для іх зямлі ўраджайнасці.
На раніцу серады трэць бульбяных палёў у гаспадарцы ўжо была пасаджана. Вядзецца гэтая работа трыма пасадачнымі машынамі.
Задзейнічаны на пасадцы бульбы механізатары Аляксандр Леанідавіч Шумскі, Васіль Ула­дзіміравіч Шабан і Дзяніс Анатольевіч Ціханаў. Завяршыць гэты від работ, з улікам карэктыў надвор’я (не ва ўсе палі тэхніка можа ўвайсці), разлічваюць да 25 мая. Дзеля павелічэння рэнтабель­насці бульбы (па выніках мінулага года яна склала 50%) у гаспадарцы прадпрымаюць усе магчымыя захады, у тым ліку прымяняюць тэхналогію затрымкі вільгаці на палях, для чаго выкарыстоўваюць глыбокаразрыхляльнік і той жа высокавытворчы трактар Рассельмаш.
Што да кукурузы, то яе сяўба таксама вядзецца. Прычым, сёлета на адным полі вырашылі пасеяць тры розныя віды гібрыдаў: “Баліста КВС 230 ФАО”, “Краснадарскі 194 ФАО” і “Эмелін 170 ФАО”, каб паглядзець і прааналізаваць, як усё ж такі якасць насення ўплывае на ўра­джайнасць. І калі атрымаюць ураджай, то вызначацца, якому сорту ў наступным годзе аддаць перавагу. “КВС” у мінулым годзе, як тут кажуць, сеялі, але былі палі і гатункі таксама, якія не зусім задаволілі па ўраджайнасці. Таму сёлета ў намеры атрымаць большую выручку, пастаўшчыкоў насення вырашылі пераглядзець.


Таксама ў гэтым годзе падрыхтавалі “ўніверсальнае” поле, якое падыходзіць і пад бульбу, і пад кукурузу — каб мець магчымасць перабудавацца.
— Цяпер галоўнае — надвор’е. А яно, як паказвае практыка, стварае ўмовы для мацнейшых, лепей падрыхтаваных, прымушаючы чалавека абыходзіць перашкоды, знаходзіць выйсце з любой сітуацыі, — кажа Васіль Пятровіч. — Улічваючы надвор’е, сёння трэба рабіць некалькі севазваротаў для таго, каб мець магчымасць аптымальна перабудавацца, калі спатрэбіцца. Скажам, выбралі мы поле пад кукурузу на зялёную масу, падрыхтавалі яго, а вялікая коль­касць віль­гаці стрымлівае сяўбу… Значыць, у такіх умовах севазварот павінен перахо­дзіць на адналетнюю траву: адналетка хутчэй вырасце, і яе таксама можна будзе ўбраць на корм жывёле. Таму павінна быць, як лічу, некалькі севазваротаў, каб не спыняцца ў рабоце. І мы на будучы год да гэтага будзем гатовы, — упэўнена кажа ён.
Сёлета “Гіганту” вылучана 500 гектараў зямлі Хімоўскага сельсавета. На ёй работы ўжо завяршаюцца. У гэтыя дні вядзецца сяўба адналетнікаў і падсейваецца адналетняя трава для таго, каб максімальна атрымаць корм жывёле — знізіць спажыванне бялковай складаючай, за кошт гэтага — сабекошт корму і атрымаць таварную прадукцыю, якая дазволіць павялічыць грашовую выручку гаспадаркі.
Увесну ў “Гіганце” збіраюцца яшчэ і пасеяць 80 гектараў яравога рапсу. Насенне на гэтыя мэты маецца, поле падрыхтавана.
Праводзяцца таксама доглядныя мерапрыемствы на азімай збажыне, завяршылі апрацоўку пасеваў супраць скрытага хобатніка — прымянілі на азімым рапсе інсектыцыды. “Словам, з усімі работамі, якія стаяць на парадку дня і накіраваны на дасягненне максімальнай ура­джайнасці, мы, як лічу, паспяхова спраўляемся”, — рэзюмаваў Васіль Жук.
Шмат цікавай інфармацыі адносна планаў і тэхналогій вырошчвання раслін, той жа бульбы, даведаліся ад начальніка вытворчага ўчастка №1 СВК “Гігант” Уладзіміра Уладзіміравіча Лысянкова, які стаў нашым суправаджатым на бульбяное поле за Вялікімі Бортнікамі, дзе вяліся ў сераду работы. У прыватнасці, што, акрамя “Рэд Скарлет”, прымяняюць гатункі “Маніфест” і “Брыз”; што адначасова з пасадкай клубні апрацоўваюцца бакавай сумяссю (фунгіцыд плюс інсектыцыд) ад хвароб і шкоднікаў; што раўнюткія “грэбні” ўздоўж поля, якія на­даюць яму надзвычай прывабны выгляд, — не толькі дзеля той самай прывабнасці. Такім чынам вядзецца барацьба з пустазеллем, ствараецца спрыяльная для росту расліны структура глебы, клубні засцерагаюцца ад пазелянення.

Да слова
У дзень, калі мы наведаліся ў СВК “Гігант”, сяўбой адналетнікаў займаліся Святаслаў Іванавіч Зуб і Андрэй Уладзіміравіч Арэх. На падрыхтоўцы глебы працавалі Алег Уладзіміравіч Вяроўкін, Віктар Віктаравіч Балыка і Іван Іванавіч Багданаў.
Кукурузу сеялі Аляксандр Аркадзьевіч Дзяркач (працуе на новай, набытай у мінулым годзе ў лізінг сеялцы) і Андрэй Аляксандравіч Лысенка.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

Фотофакт: районная ветеранская организация провела акцию “Пасхальный подарок”

4 мая 2024
Актуально

В храмах Бобруйщины проходит освящение пасхальных куличей

4 мая 2024
Происшествия и безопасность

Какие правила безопасности нужно соблюдать в Пасху: советы от МЧС

4 мая 2024
Калейдоскоп

Православная Пасха-2024: история и традиции празднования

4 мая 2024
Человек и природа

Погода на выходные: в ночь на субботу заморозки до -2°С, в воскресенье – дожди, возможны грозы

4 мая 2024
В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024
Актуально

План комплексного благоустройства территории Бобруйского района на 2024 год

3 мая 2024
Актуально

Текущий ремонт кровель жилых домов в 2024 году

3 мая 2024
80-летие освобождения Беларуси

Узницы концлагерей принимали поздравления с Днем Победы

3 мая 2024
Общество

На заседании исполкома рассмотрен вопрос о дополнительных мерах по кадровому обеспечению госорганизаций

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024