Темы

Веснавыя канікулы ў кніжнай кампаніі

26 сакавіка ВПК «Хімоўскі дзіцячы-сад -САШ» стаў месцам урачыстага адкрыцця раённага Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі, музыкі і тэатра, які прысвечаны Краіне Казак, Цудаў і Чараўніцтва.

Кніга — настаўнік без платы і ўдзячнасці. Кожнае імгненне дарыць яна адкрыццё мудрасці. Кніга — найбольшы чалавечы скарб і яна вечная, як культурная спадчына нацыі. Гэтыя словы вялікага ўсходняга паэта і мысліцеля  А. Наваі прывяла ў сваім выступленні намеснік дырэктара па рабоце з дзецьмі Г. Буткевіч, якая павіншавала дзяцей са святам і пажадала ім творчых, цікавых і карысных сустрэч з героямі чароўных кніг. Разам з бібліятэкарам дзіцячага аддзела раённай бібліятэкі Н. Карпавай дзеці адправіліся ў вандроўку па кніжнаму сусвету, пабывалі ў царстве герояў-чараўнікоў, фантастыкі і прыгод, казачных герояў, пазнаёміліся з кнігамі Э. Веркіна, А. Калугіна, І. Колфера, Д. Ролінг, Ф. Пулмана, К. Саймака, Л. Бесона, серыяй кніг «Казкі XXI стагоддзя», сталі сведкамі гісторый пра чараўніцу Т. Гротэр і наследніка змроку М. Буслаева. Бібліятэкары прапанавалі дзецям прыняць удзел у віктарыне «Пытанні з куфэрка». Кожнае з пытанняў утрымлівала нейкі маленькі сакрэт, які дзеці з задавальненнем разгадвалі і здзіўляліся, якія на самай справе простыя адказы. Самыя хітрамудрыя і знаходлівыя з іх атрымалі за правільныя адказы салодкія прызы.

Казка патрэбна людзям пастаянна, яна ўзнікла вельмі даўно і існуе ва ўсіх народаў з незапамятных часоў. Царства чароўнай казкі сапраўды бязмежна, і чаго ў ім толькі няма: разнастайныя звяры і птушкі, глыбокія азёры і рэкі, высокія нябёсы і незлічоныя зоркі, незвычайная прыгажосць і вечная небяспека, чароўныя магі, чараўнікі і феі. Любы, каму давялося там павандраваць, лічыць сябе шчаслівым. Менавіта шчаслівымі лічаць сябе хімоўскія вучні, бо пабывалі ў сапраўднай казачнай краіне, сталі ўдзельнікамі мультымедыйнай гульні-падарожжа «Казачная краіна», якую падрыхтавалі і адмыслова правялі супрацоўнікі Цэнтра пазашкольнай выхаваўчай работы з вучнямі. Загадчыца аддзела мастацкай самадзейнасці Ю. Шумская прапанавала гледачам адправіцца ў казачнае падарожжа на цуда-паравозіку з Рамашкава, які весела рухаўся на экране. Юная аўдыторыя згадзілася без хістання. Каманды «Праметэя» і «Дружбы» сталі не проста пасажырамі, а ўдзельнікамі цудоўнага падарожжа па «Казачнай краіне».

На першым прыпынку дапытлівыя падарожнікі завіталі ў «Казачную партрэтную галерэю», дзе партрэты намаляваны не краскамі і алоўкамі, а апісаны вусна. Толькі глыбокія веды і эрудыцыя дазволіла ўдзельнікам гульні правільна пазнаць усіх герояў казачнай галерэі.

Далейшы маршрут пралягаў праз «Казачны галоўны паштамт» і «Казачны тэлецэнтр». Дзеці прынялі ўдзел у перадачы «Хто хоча стаць казачнікам?» і аказаліся нядрэннымі паштальёнамі: тэлеграмы адрасатам даставілі правільна.

Наступны конкурс праходзіў у «Казачнай канцэртнай зале». Удзельнікі павінны былі пазнаць казку, кінафільм альбо мультфільм і іх героя па песеньцы і вызначыць голас якога персанажа і з якой казкі гучыць за кадрам. Потым дзеці завіталі на «Казачны абед» і напрыканцы падарожжа прынялі ўдзел у конкурсе «Чароўнае цуда».

Пакуль удзельнікі гульні падарожнічалі па «Казачнай краіне», выхаванцы гурткоў ЦПЗВРзВ Кацярына Сахар, Ліса Гулевіч і Лада Кудзелка дарылі ім свае лепшыя песні. Намеснік дырэктара Цэнтра А. Папруга ўхваліла ўдзельнікаў «Падарожжа па казачнай Краіне» і ўручыла ім прызы.

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі, музыкі і тэатра, які стартаваў у раёне, падарыў хлопчыкам і дзяўчынкам цудоўную магчымасць стаць удзельнікамі шматлікіх мерапрыемстваў, якія будуць праведзены у бібліятэках, музычных і агульнаадукацыйных школах. У гэты дзень удзельнікі свята былі запрошаны таксама да ўдзелу ў раённым конкурсе творчых работ «Максім Багдановіч — пясняр чыстае красы», які прымеркаваны да 120-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.

Галіна Буткевіч, намеснік дырэктара БС раёна па рабоце з дзецьмі.

Последние новости

Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем