Темы

Вольга Астапенка: па слядах бацькоўскай прафесіі

Вольга Астапенка: па слядах бацькоўскай прафесіі

Па роду сваёй дзейнасці даводзіцца сустракацца з рознымі людзьмі, многіх з якіх бачыш упершыню. Кожная сустрэча выліваецца ў меркаванне пра чалавека. Магчыма, не зусім аб’ектыўнае, але гэта зразумела: людзі з рознай ступенню гатоўнасці раскрываюцца перад чужынцам. Між тым асноўнае — праз пытанні, рэагаванне на іх, размовы на тэму не прафесіі, а бытавыя — усё ж выхопліваеш і, нанізваючы бусінкі-меркаванні адну на адну, атрымліваеш вобраз, унутраны партрэт субяседніка.

Аператар па штучным асемяненні кароў малочна-таварнага комплексу “Баранавічы” ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” Вольга Астапенка мяне не тое што здзівіла — зачаравала ў некаторай ступені. Адкрытасцю, шчырасцю, душэўнай прастатой і альтруізмам. Адказваючы на пытанне — што ў аснове яе працоўнага поспеху (па выніках раённага спаборніцтва за 2021 год прызнана пераможцам у намінацыі “Лепшы па прафесіі” з прысваеннем ганаровага звання “Лепшы тэхнік-­асемянатар”), Вольга прывяла нечаканы для мяне аргумент — жаданне, каб яе праца аблегчыла дасягненне задач, пастаўленых перад саўгасам, раёнам, дзяржплемпрадпрыемствам. На другое месца ў якасці матывацыі паставіла жаданне “даказаць сабе, што ўмею і магу” і толькі пасля — грошы.
— Велічыня заробку мяне, скажу па праўдзе, не надта хвалюе, хоць зарплата ў мяне сапраўды выдатная, — заўважыла гераіня аповеду. — дома ў мяне тры каровы, так што з грашыма ўсё ў парадку.
Пачуць такое, згадзіцеся, даво­дзіцца нячаста — гэта я пра заробак. Што датычыцца трох рагуль, то тут, як кажуць, каментарыі залішні.
Родам мая субяседніца з вёскі Осава. Працаваць у аграрную галіну раёна прыйшла ў 15-гадовым узросце, пасля заканчэння 9 класаў мясцовай школы. Хоць правільней будзе сказаць, што ў сельскай гаспадарцы Вольга Астапенка з маленства. На ферму бегала як толькі сябе памятае. Хадзіла туды з матуляй-даяркай, з бацькам (Сяргей Аляксеевіч працаваў тэхнікам-асемянатарам там жа, цяпер на заслужаным адпачынку). З рагулямі, цяляткамі ўжо тады знайшла агульную мову — паспрабавала даіць кароў, не баючыся, падстаўляла далонь маленькай жывёліне, калі тая спрабавала прылашчыцца. Рашэнне не шукаць прафесійнага прызвання далёка, а праца­ваць тут, на зямлі, дзе нарадзілася, дзе ўсё да дробязяў знаёма і дзе ёй ва ўсіх адносінах утульна, настолькі гарманічна ўплялося ў лёс дзяўчыны, што і хатнімі, і знаёмымі, і тым болей ёй самой прынята было так, як быццам па-іншаму і не магло стацца. Спачатку працавала цялятніцай, даглядала маладняк, пасля вырашыла асвоіць бацькаву прафесію. Атрымалася. Сёлета 15 год, як выконвае абавязкі тэхніка-асемянатара.
Прыродная ўвішнасць, цікаўнасць, энергічнасць, жаданне дасягнуць найлепшага выніку — залатыя прафесійныя якасці, якія не даюць чалавеку заспакойвацца на дасягнутым і проста выконваць абавязкі, ходзячы на працу ў адведзены для гэтага час. Людзі такога складу ў пастаянным пошуку, з’яўляюцца рухавікамі любой вытворчасці, у якой бы прафесіі не былі.
— На ферме я з васьмі раніцы і да гадзіны дня: займаюся расцёламі, выяўленнем жывёлы ў ахвоце, іншымі справамі з гэтым звязаныя, дакументацыяй — пералічвае абавязкі Вольга. — Другі раз іду бліжэй да дойкі — з шасці да дзевяці-дзесяці вечара, але гэта хутчэй умоўна, бо застаюся на рабоце столькі, колькі патрабуюць акалічнасці, а яны ў нас здараюцца розныя, — з усмешкай кажа субяседніца. І тут жа дадае, што грошы, якія зарабляе, яе задавальняюць. Гэтак жа, як і адносіны з боку кіраўніцтва: людзей, якія стараюцца працаваць, па словах Вольгі, у гаспадарцы цэняць, што асабіста ў яе павышае матывацыю імкнуцца да найвышэйшай прафесійнай планкі. Пацверджанне таго, што гэта спрацоўвае — 98 цялят на 100 галоў кароў, такога паказчыку дасягнула субяседніца ў 2021 годзе.
Худзенькая з выгляду Вольга ў справе — сапраўдны баец. Яе жыццё — пастаянны рух і дзеянне.
— Вольнага часу практычна няма, хіба толькі зімой. З першым цяплом бярэмся нарыхтоўваць траву, сена для кароў — з татам (Вольга жыве ў бацькоўскай хаце), дапамагае брат. Займаемся гэтым аж да халадоў. Іншым разам прыходзіцца і дакупляць сена, але ж рагулі сябе апраўдваюць, — упэўнена кажа жанчына. — Гэта вялікая падмога сямейнаму бюджэту. Тым болей што з рэалізацыяй малака праблем ніякіх — прадаем дзяржаве і аднавяскоўцам. Дый дзеці, назіраючы за сялянскай працай, прывучаюцца да яе, як некалі я маленькая.
З грамадзянскім мужам, як кажа Вольга, у яе не склалася, затое радуюць дзеці: пагодкам Арцёму і Андрэю 11 і 10, дачушцы Ульяне шэсць год. Хлопчыкі ўжо цяпер праяўляюць інтарэс да сельгастэхнікі, якая ў двары, растуць матулінымі памочнікамі. Грошай на нашчадкаў, па словах Вольгі, яна не шкадуе. Як любая маці, пестуе смачнымі стравамі і падарункамі.
— Вольга Сяргееўна Астапенка ў нас — працаўнік адказны і добрасумленны, чалавек слова і справы, — характарызуе гераіню аповеду кіраўнік ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” Міхаіл Барадзін. — Мы вельмі цэнім такія кадры і ганарымся, што па выніках папярэдняга года праца нашага тэхніка па штучным асемяненні кароў высока ацэнена і на раённым узроўні.
Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

Фотофакт: районная ветеранская организация провела акцию “Пасхальный подарок”

4 мая 2024
Актуально

В храмах Бобруйщины проходит освящение пасхальных куличей

4 мая 2024
Происшествия и безопасность

Какие правила безопасности нужно соблюдать в Пасху: советы от МЧС

4 мая 2024
Калейдоскоп

Православная Пасха-2024: история и традиции празднования

4 мая 2024
Человек и природа

Погода на выходные: в ночь на субботу заморозки до -2°С, в воскресенье – дожди, возможны грозы

4 мая 2024
В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024
Актуально

План комплексного благоустройства территории Бобруйского района на 2024 год

3 мая 2024
Актуально

Текущий ремонт кровель жилых домов в 2024 году

3 мая 2024
80-летие освобождения Беларуси

Узницы концлагерей принимали поздравления с Днем Победы

3 мая 2024
Общество

На заседании исполкома рассмотрен вопрос о дополнительных мерах по кадровому обеспечению госорганизаций

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024