Темы

У Бабруйскім раёне падвялі вынікі работы жывёлагадоўлі за квартал

У Бабруйскім раёне падвялі вынікі работы жывёлагадоўлі за квартал

Пасяджэнне з гэтай нагоды адбылося на базе філіяла “Варатынь” ААТ “Бабруйскі завод ТДіА” з удзелам старшыні райвыканкама Аляксандра Сухадольскага. 

“Па выніках квартала дасягнуты паказчыкі і годныя, і тыя, над якімі трэба працаваць, — адзначыў першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні  Аляксей Жураўлёў, нацэльваючы кіраўнікоў, галоўных спецыялістаў галіны, загадчыкаў ферм на плённую працу.

З лічбамі вытворчасці малака і мяса за справаздачны перыяд пазнаёміў намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Аляксандр Кісялёў. За студзень-сакавік, як ён адзначыў, вытворчасць малака ў раёне склала 9878 тон або 102,7% да адпаведнага перыяду  мінулага года; таварнасць малака — 91% (+1%); удой малака на адну карову за тры месяцы склаў 1123 кг (+31 кг); вытворчасць мяса — 777 т ці 100,5%. У дапаўненне выступілі, засяродзіўшы ўвагу на праблемах па ўзнаўленні статку, начальнік Бабруйскага філіяла РУСПП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” Раіса Кавалёва і галоўны ветэрынарны ўрач раёна Андрэй Аляксееў. Кіраўнікі сельгасарганізацый, дзе дапушчана невыкананне вытворчых заданняў, далажылі аб прычынах апошняга і спосабах, здольных сітуацыю выправіць.

На малочна-таварнай ферме №1 “Варатынь”, дзе ўдой на карову 23 кг у дзень, удзельнікі пасяджэння пазнаёміліся з працэсам выпайкі нованароджаных цялят малозівам і кантролем за гэтым, вакцынацыяй жывёлы, з укаранёнай на МТФ тэхналогіяй запарвання зерня для дойнага статку. На малочна-таварным комплексе — з прагрэсіўным спосабам утрымання маладняку (нядаўна для гэтых мэт у гаспадарцы ўзвялі сучасны арачнік). 

— Першым кварталам не сказаць каб задаволены. Выхад з зімоўкі не зусім просты: не ва ўсіх дастае корму. Трэба сёлета ўзмоцнена папрацаваць над кармавой базай — тыя кармы, што ёсць, не той якасці, як хацелася б. Ды і варта пашыраць плошчы, уводзіць новыя землі. Тым не менш, мы ў цэлым ідзем па малаку “з плюсам”. Не з тым, на які разлічвалі, ставілі задачу, толькі 103 працэнты. Але па навацельнай жывёле ў плюсе трыста галоў — так што ёсць каго даіць. Цяпер задача — падшліфаваць тэхналогію. Па вытворчасці мяса за апошні месяц хоць  “змінусавалі”, у цэлым жа — на ўзроўні мінулага года. Станоўчыя зрухі па захаванасці маладняку, хоць і ёсць  недапрацоўкі — таксама патрабуецца строгае выкананне тэхналогіі. Так што будзем працаваць. І тут галоўнае — гарэць справай, якой займаешся, найперш — кіраўнікам, тады абавязкова ўсё атрымаецца, — адзначыў, акцэнтуючы ўвагу на задачах галіны, Аляксандр Сухадольскі. Кіраўнік раёна выказаў сельгасвытворцам словы падзякі за годную работу ў мінулым годзе. Па выніках 2021-га Бабруйскі раён па тэмпах росту вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі выйшаў на другое месца ў вобласці.   

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.  

Последние новости

Общество

Инспекция Министерства по налогам и сборам информирует владельцев собак

28 апреля 2024
Ваше здоровье

Бронхиальная астма: меры профилактики и предупреждение обострений

28 апреля 2024
Общество

Маркетплейс Wildberries вернул бесплатные пакеты для белорусских покупателей

28 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Основы пожарной «азбуки» изучали школьники Каменской специальной школы-интерната

28 апреля 2024
Калейдоскоп

Православные верующие празднуют Вход Господень в Иерусалим — Вербное воскресенье

28 апреля 2024
Общество

В могилевском магазине «Светофор» изъято из обращения более 420 кг продовольственных товаров

27 апреля 2024
Спорт

Завтра стартуют матчи регионального этапа Второй лиги чемпионата Беларуси по футболу

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе проходит республиканская акция “Мотоциклист!”

27 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Спасатели призывают провести выходные безопасно

27 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024