У «Гіганце” асвойваюць новыя землі
Плошчу ў 650 гектараў ва ўрочышчы Ясны Лес, якая да нядаўняга часу належала Бабруйскаму ААТ “Аграмашсэрвіс” (цяпер ААТ “Міхалёўская Ніва”), узяліся апрацаваць аграрыі СВК “Гігант”. У планах сельгасарганізацыі — засеяць дадзеныя гектары адналетнімі культурамі на корм жывёле.
У мінулую суботу на поле, дзе механізатар “Гіганта” Алег Вяроўкін на трактары праводзіў закрыццё вільгаці, наведался старшыня райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, першы намеснік старшыні Аляксей Жураўлёў і кіраўнік СВК “Гігант” Васіль Жук — ацаніць фронт работ, умовы працы хлебаробаў, а разам і пацікавіцца настроем людзей на працу. Аказалася — цудоўны!
Алена КАРПЕНКА.