Темы

Гандаль на тэрыторыі раёна вядзецца ў звычайным рэжыме

Гандаль на тэрыторыі раёна вядзецца ў звычайным рэжыме

Як абстаіць сітуацыя з забяспечанасцю вяскоўцаў таварамі першай неабходнасці — гэтае пытанне мы задалі начальніку аддзела эканомікі Бабруйскага райвыканкама Таццяне Сцепанян у сувязі з тым, што апошнім часам на прасторах інтэрнэту можна сустрэць інфармацыю, быццам бы ў крамах Беларусі могуць прыкметна вырасці ў цане, а то і зусім знікнуць тавары першай неабходнасці.

— Хачу адзначыць, што спецыялісты нашага аддзела, работнікі сельскіх выканкамаў літаральна штодня праводзяць маніторынгі гандлёвых кропак на тэрыторыі раёна на прадмет наяўнасці ў іх тавараў першай неабходнасці, узроўню рознічнай цаны, тэрмінаў годнасці і г. д. Сёння можна з упэўненасцю сказаць, што гандаль на тэрыторыі раёна вядзецца ў звычайным рэжыме, ажыатажу, павышанага попыту на тавары першай неабходнасці няма, усе яны (у тым ліку соль, алей сланечнікавы, мука пшанічная, вышэйшага гатунку беларускай і расійскай вытворчасці) прысутнічаюць на паліцах нашых магазінаў, у аўталаўках, пры неабходнасці своечасова падвозяцца. Гэтак жа, як і не выяўлена  выпадкаў неабгрунтаванага завышэння рознічнай цаны на тавары першай неабходнасці. Маніторынг гандлёвых кропак супрацоўнікамі нашага аддзела будзе працягнуты і надалей, — адзначыла Таццяна Сцепанян.

Мы ж заўважым, што 17 сакавіка (паводле прэс-службы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання) Камісія па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце Міністраў вызначыла асобы парадак фарміравання цаны на алей сланечнікавы, дзіцячае харчаванне (кашы,  сухія малочныя сумясі, кансервы фруктовыя, кансервы мясныя — для дзіцячага і дыетычнага харчавання) і муку пшанічную айчынных вытворцаў. Як паведамляецца, адпускная цана вытворцаў фарміруецца з улікам абмежаванняў, устаноўленых згодна з пастановай МАРТ ад 21 снежня 2021 г. №79 “Аб рэгуляванні цаны на сацыяльна-значныя тавары”. Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць аптовы і (або) рознічны гандаль, маюць права павялічыць цану на памер (у працэнтным выражэнні) змен цаны вытворцы на гэтыя тавары.

Да таго ж, як раней паведамлялася Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання, у мэтах забеспячэння ўнутранага рынку і забеспячэння эфектыўнай работы арганізацый цукровай галіны Камісіяй па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце Міністраў узгоднена павышэнне цаны на цукар белы крысталічны — цана можа быць павышана на працягу 60 дзён з дня прыняцця рашэння (2 сакавіка 2022 г.),  пры гэтым яна не павінна вырасці больш, чым на 6% адносна ўзроўню 31 снежня 2021 года.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Матпомощь ко Дню Победы выплачена досрочно – Минтруда

5 мая 2024
Актуально

Лукашенко в храме на Пасху: коль время выбрало нас, давайте сохраним мир и покой

5 мая 2024
Общество

С Днем печати! Поздравление от руководства Бобруйского района

5 мая 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Пасхой

5 мая 2024
Общество

Фотофакт: районная ветеранская организация провела акцию “Пасхальный подарок”

4 мая 2024
Актуально

В храмах Бобруйщины проходит освящение пасхальных куличей

4 мая 2024
Происшествия и безопасность

Какие правила безопасности нужно соблюдать в Пасху: советы от МЧС

4 мая 2024
Калейдоскоп

Православная Пасха-2024: история и традиции празднования

4 мая 2024
Человек и природа

Погода на выходные: в ночь на субботу заморозки до -2°С, в воскресенье – дожди, возможны грозы

4 мая 2024
В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024