Темы

У Год якасці — якаснае малако

Сакавітыя зялёныя кармы, на якія багата лета, садзейнічаюць павелічэнню надояў малака ў гаспадарках. Апошняе, па словах намесніка начальніка райсельгасхарчу Аляксандра Зубкова, пацвярджаюць і лічбы:

— У цэлым па раёне валавы надой малака па стану на ўчарашні дзень склаў амаль 106 працэнтаў да мінулагодняга ўзроўню. Паказчык сярэднесутачнага надою ад каровы некалькі ніжэй за леташні, але гэта звязана з павелічэннем колькасці кароў у сельгасарганізацыях. Павялічыліся надоі ў СВК “Стасеўка” — 121 працэнт, СВК “Гігант” — 108, СВК “Калгас імя Дзяржынскага” — 102, ААТ “Аграмашсервіс” — 105, РУСП “Саўгас “Кісялевічы” і ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі” — 100 працэнтаў. Добра працуюць у СВК “Калгас імя А. Неўскага” — 117 працэнтаў.

Не дасягнулі мінулагодніх паказчыкаў у вытворчасці малака філіялы “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” — 96 працэнтаў і “Варатынь” РУП “БЗТДіА” — 98, а таксама ААТ “Леніна Агра” — 88 працэнтаў.

Што тычыцца паказчыка ўдою на карову ў дзень, то ён  па-ранейшаму найвышэйшы ў РУСП “Саўгас “Кісялевічы” — 23,49 кг, другі па велічыні  — у СВК “Калгас імя А. Неўскага” — 17,10 кг, трэці — у СВК “Гігант” — 15,55 кг.

Вялікая ўвага апошнім часам, і асабліва ў Год якасці, надаецца павышэнню якасці прадукцыі. Новы малочна-таварны комплекс в. Акцябр СВК “Калгас імя А. Неўскага” пастаўляе малако дзяржаве выключна экстра-класам. Высокаякаснае малако прадаюць дзяржаве СВК “Стасеўка” і РУСП “Саўгас “Кісялевічы”.

Гэта тое, што маем. І мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне якасці малака, будуць працягвацца. Да прыкладу, у раёне маецца некалькі ферм, дзе малако дояць яшчэ ў вёдры. Сёлета плануецца іх рэканструкцыя з усталяваннем малакаправода. Там жа, дзе гэтае абсталяванне ўжо адпрацавала сваё, будзем мяняць на новае. У “Саўгасе “Кісялевічы” збіраюцца набыць сучасны сепаратар малака, што, без сумнення, на ўзровень падыме гатунковасць.  Усё гэта, паўтаруся, робіцца для таго, каб павысіць якасць прадукцыі.

Размову вяла

 Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

1155 женщин приходится на 1 тысячу мужчин в Могилевской области

3 сентября 2026
Читать новость
Точка зрения

Коррозия государственности: как олигархический клан и коррупция при Зеленском уничтожают Украину изнутри

3 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Доставка — с безопасностью

3 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

«Трыбуна працы» запускает проект «Ад падзела да адзінства»

3 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 3 сентября: до +23°С, небольшие дожди

3 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Аграрии «Агрокомбината Бобруйский» ведут уборку кукурузы на силос

2 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем