«Ад вытокаў роднай мовы». У Варатыні для дзяцей прайшоў інфармацыйны час

У Варатынскім сельскім Доме культуры для дзяцей прайшоў інфармацыйны час пад назвай «Ад вытокаў роднай мовы», прымеркаваны да Дня беларускага пісьменства. Мэта мерапрыемства —паглыбіць веды дзяцей пра гісторыю кнігадрукавання, выхаваць павагу да нацыянальнай спадчыны і папулярызаваць беларускую мову як галоўную культурную каштоўнасць.
Загадчык установай культуры Людміла Шпак зрабіла гістарычны экскурс у сапраўднае падарожжа ў часе. Дзеці з цікавасцю слухалі пра тое, які доўгі і складаны шлях прайшло наша роднае слова ад першых берасцяных грамат да сучасных друкаваных выданняў.
Ад Скарыны — да сучаснасці. Дзеці з азартам перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, адкрываючы для сябе мілагучнасць такіх слоў, як «вясёлка», «калыханка», «бусел» і «красавік». «Дзень пісьменства — гэта свята нашай ідэнтычнасці. Правядзенне такіх інфармацыйных гадзін вельмі важнае, — падкрэсліла загадчык СДК. — Мы бачым, як у дзяцей загараюцца вочы, калі яны чуюць прыгожую беларускую гаворку, калі самі пачынаюць размаўляць па-беларуску. Праз павагу да роднай мовы нараджаецца сапраўдны патрыятызм і любоў да сваёц Радзімы».
Інфармацыйны час «Ад вытокаў роднай мовы» ў Варатынскім СДК паказаў, што юныя варатынцы цікавяцца гісторыяй сваёй краіны і ганарыцца яе багатай культурнай спадчынай.




