Темы

Жніво на Бабруйшчыне набірае тэмпы

Жніво на Бабруйшчыне набірае тэмпы

Адно за адным, ва ўборку хлябоў уключыліся ўсе сельгаспрадпрыемствы Бабруйшчыны. Задача ў гэтую кампанію перад аграрнікамі стаіць надзвычай адказная — збажыну і зернебабовыя ўбраць з плошчы 15 620 гектараў, намалаціць як мага болей і галоўнае — якаснага зерня.

Па традыцыі жніво пачалі з уборкі азімага ячменю — пад гэтую расліну ў раёне адведзена 2162 га.  На раніцу сённяшняга дня, як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, убрана 15% плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць ячменнай нівы — 40 цэнтнераў з гектара, у лідарах па ўраджайнасці — ААТ “Неўскі-Агра” з паказчыкам 50 ц/га.

Адначасова ў гаспадарках працягваецца нарыхтоўка травянога корму для патрэб жывёлагадоўлі. Сенажу ўжо закладзена 70 000 тон або 53% ад плану, сена — 1800 тон ці 18% ад неабходнага. На ўмоўную галаву жывёлы маецца 11,4 ц к.адз., што на 1,1 ц к. адз. болей, чым у мінулым годзе на гэтую пару.

— Наш арыенцір — нарыхтаваць на ўмоўную галаву жывёлы 32 ц к. адз. Упэўнены, што з дадзенай задачай паспяхова справімся — сенажаці сёлета ў асноўным ураджайныя, людзі працуюць зладжана, тэхніка не падводзіць, — падзяліўся меркаваннямі галоўны аграном раёна, начальнік вытворча-эканамічнага аддзела райсельгасхарчу Віктар Садоўскі.  

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Сельское хозяйство

Природная «фабрика протеина». Белорусские ученые вывели отечественный сорт люпина белого «Грек»

6 июля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко: по-настоящему суверенной может быть только страна с хорошо вооруженной и преданной армией

6 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Жніво на Бабруйшчыне набірае тэмпы

6 июля 2026
Читать новость
Общество

В Беларуси запускают электронную очередь для подачи документов в вузы

6 июля 2026
Читать новость
Общество

Между Минском и Нижним Новгородом открыли регулярные авиарейсы

6 июля 2026
Читать новость
Культура

В Витебске показали открытки «Славянского базара» и запустили фестивальную почту

6 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем