Каб малака было болей. Спецыялістам жывёлагадоўлі нагадалі спосабы нарошчвання вытворчасці

Раённы семінар-нарада на тэму “Вытворчасць малака, узнаўленне статка, захаванасць маладняку буйной рагатай жывёлы” прайшоў на базе ААТ “Міхалёўская ніва” з удзелам прадстаўніка Белаграсістэмы.
На малочна-таварным комплексе “Міхалёва” сабраліся галоўныя заатэхнікі і ветэрынары сельгасарганізацый, загадчыкі малочна-таварных ферм і комплексаў, каб узнавіць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на рэгулярнае атрыманне прыплоду і своечасовую замену нізкапрадукцыйнай жывёлы высокапрадукцыйнай, што павінна пасадзейнічаць далейшаму развіццю малочнай галіны і жывёлагадоўлі ў цэлым.

Засяродзіўшы ўвагу на сітуацыі ў раёне па ўзнаўленні статка, начальнік філіяла па Бабруйскім раёне РУСПП “Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства” Наталля Кароця вылучыла асноўныя праблемныя пытанні ў дадзеным накірунку, а таксама спосабы іх вырашэння.
Да ўдзельнікаў семінара былі даведзены галоўныя правілы асемянення жывёлы ўлетку, якія датычацца асаблівасцяў догляду кароў і цялушак у гэты перыяд, змен у рацыёне кармлення, захаванасці матэрыялу для асемянення і г. д., навінкі лячэння і прафілактыкі хвароб.




Алена КАРПЕНКА.
Фота з архіву філіяла па Бабруйскім раёне Магілёўскага Дзяржплемпрадпрыемства.