Темы

Лепшы ў прафесіі. У Бабруйскім раёне падвялі вынікі конкурсу сярод тэхнікаў-асемянатараў

Лепшы ў прафесіі. У Бабруйскім раёне падвялі вынікі конкурсу сярод тэхнікаў-асемянатараў

Павысіць кваліфікацыю работнікаў па штучным асемяненні кароў і цялушак і вызначыць прафесіяналаў у гэтай справе — задача, якую ставіць перад сабой, штогод арганізуючы прафесійнае спаборніцтва, РУСПП «Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства» сумесна з упраўленнямі па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкамаў, іншымі зацікаўленымі службамі.

Тэхнікі-асемянатары сельгасарганізацый Бабруйскага раёна паўдзельнічалі ў конкурсе, які сёння прайшоў у аг. Міхалёва,  практычна поўным складам — 15 чалавек. Пасля добрых слоў на паспяховы ўдзел ад першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка райсельгасхарчу Аляксандра Каўраніна адразу ж прыступілі да выканання заданняў: тэставага экзамена, адказаў на пытанні аб падрыхтоўцы працоўнага месца, практычнага задання — ацэнкі спермы. На агульны вынік канкурсантаў уздзейнічала таксама ацэнка вядзення рабочай дакументацыі і, вядома ж, галоўны крытэрый — выхад цялят на 100 кароў.  

Нягледзячы на сур’ёзнасць мерапрыемства, арганізатары, як заўжды, пастараліся зрабіць конкурс святам для людзей, ад чыёй нястомнай працы, сумленнасці і адказнасці наўпрост залежаць не толькі вынікі ў жывёлагадоўлі, але эканоміка сельгасарганізацый у цэлым.

Падчас цырымоніі ўзнагароджання — у тройку пераможцаў увайшлі Дзмітрый Матусевіч з філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” (1-е месца), Таццяна Кажадуб з ААТ “Міхалёўская Ніва” (2-е месца) і Таццяна Фаміна з ААТ “Неўскі-Агра” (3-е месца) — Аляксандр Каўранін яшчэ раз падзякаваў усім за працу, абазначыў значнасць прафесіі, пажадаў здароўя і плённай працы. І заўважыў, што старанне людзей будзе падмацавана рублём — кожны з пераможцаў атрымае адпаведную грашовую даплату да штомесячнага заробку.

Падзяку і пажаданні плённай працы работнікам па штучным асемяненні кароў і цялушак адрасавалі таксама намеснік генеральнага дырэктара па племянной рабоце і ўзнаўленні статка Магілёўскага Дзяржплемпрадпрыемства Алена Маслак, начальнік філіяла Бабруйскага раёна Магілёўскага Дзяржплемпрадпрыемства Наталля Кароця, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Максім Ганжураў — уручылі лісты падзякі і каштоўныя падарункі пераможцам шматлікіх намінацый конкурсу.

Не засталіся ў баку і прадпрыемствы-перапрацоўшчыкі сельгаспрадукцыі Бабруйшчыны — кожны ўдзельнік атрымаў ад іх сувеніры.

Шчырымі словамі і цудоўнымі канцэртнымі нумарамі падзякавалі незаменным працаўнікам сельскагаспадарчай галіны работнікі культуры — артысты СДК аг. Міхалёва. Цёплыя словы выказаў дырэктар ААТ “Міхалёўская Ніва” Ігар Ганчароў, на базе якога ладзіўся конкурс.

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКА.

Последние новости

Ваше здоровье

Психолог рассказала, как первокурсникам победить тоску по дому и о чем важно позаботиться родителям

1 сентября 2026
Читать новость
В стране и мире

Укреплять и подтверждать делом имидж организации. Выступление Лукашенко на Совете глав государств — членов ШОС

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С Днем знаний, Бобруйщина! В школах района прозвучали первые звонки

1 сентября 2026
Читать новость
Ваше здоровье

График выездов передвижного ФАПа на сентябрь 2026 года

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

1 сентября в Бобруйском районе — День трезвости

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Днем знаний

1 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем