Темы

Касавіца на Бабруйшчыне ў разгары

Касавіца на Бабруйшчыне ў разгары

У Бабруйскім раёне поўным ходам ідзе касьба траў першым укосам і нарыхтоўка сакавітага корму для патрэб жывёлагадоўлі.

— Трава сёлета нарасла добрая, таму будзем з кормам. Дажджы крыху замінаюць уборцы, але ў сельгаспрадпрыемствах выкарыстоўваюць кожную пагодлівую хвіліну для гэтага, — кажа начальнік вытворча-эканамічнага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні  райвыканкама Віктар Садоўскі.

Па стане на раніцу сённяшняга дня, як ён паведаміў, у раёне скошана 6 тысяч гектараў сенажацяў, гэта больш за палову ад плана касьбы першым укосам. У цэлым нарыхтавана звыш 32 300 тон (25% ад неабходнага аб’ёму) сенажу, 165 тон (5%) сена і 1800 тон сіласу — 5,2 ц к. адз. на адну ўмоўную галаву жывёлы (годам раней на гэтую пару было 2,7 ц к. адз.).

Ярына ў раёне пасеяна і цяпер увага скіравана на догляд раслін — у асноўным вядуцца хімпраполкі кукурузы.

І, вядома ж, раён актыўна рыхтуецца да жніва, уборкі каласавых культур. На кантролі рамонт адпаведнай сельгастэхнікі, правядзенне яе тэхнічнага абслугоўвання, правядзенне тэхаглядаў, падрыхтоўка складскіх памяшканняў да прыёмкі ўраджаю хлябоў.

Алена КАРПЕНКА.  

Последние новости

Ваше здоровье

Психолог рассказала, как первокурсникам победить тоску по дому и о чем важно позаботиться родителям

1 сентября 2026
Читать новость
В стране и мире

Укреплять и подтверждать делом имидж организации. Выступление Лукашенко на Совете глав государств — членов ШОС

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С Днем знаний, Бобруйщина! В школах района прозвучали первые звонки

1 сентября 2026
Читать новость
Ваше здоровье

График выездов передвижного ФАПа на сентябрь 2026 года

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

1 сентября в Бобруйском районе — День трезвости

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Днем знаний

1 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем