Темы

Дэпутацкі прэзідыум сабраўся на чарговае пасяджэнне

Дэпутацкі прэзідыум сабраўся на чарговае пасяджэнне

Трыццаць пятае пасяджэнне прэзідыума Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў прайшло сёння ў райвыканкаме. Узначаліла работу пасяджэння старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава.

Члены прэзідыума абмеркавалі і прынялі рашэнні па шэрагу пытанняў, сярод якіх асноўныя — “Аб рэалізацыі на тэрыторыі Бабруйскага раёна Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 г. №1596-XII “Аб пенсійным забеспячэнні” (дакладчык: начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Пясоцкая) і “Аб стане воінскіх захаванняў, мемарыяльнага комплекса, памятных знакаў на тэрыторыі Бабруйскага раёна і мерах, якія прымаюцца па іх добраўпарадкаванні” (дакладчык: начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Дзмітрый Вяроўкін).

Заслухаўшы і абмеркаваўшы першае пытанне, прэзідыум адзначыў, што ў раёне праводзіцца адпаведная работа па выкананні Закона “Аб пенсійным забеспячэнні”.  Па стане на 1 мая, на ўліку ва ўпраўленні па працы значыўся 5161 атрымальнік пенсій. У раённых СМІ, на сайце райвыканкама, іншых інтэрнэт-пляцоўках пастаянна размяшчаецца і абнаўляецца інфармацыя па тлумачэнні і прымяненні норм пенсійнага заканадаўства, прадастаўленні ільгот розным катэгорыям насельніцтва.

У дачыненні стану воінскіх захаванняў было адзначана, што на тэрыторыі Бабруйскага раёна знаходзіцца 105 захаванняў розных катэгорый, у тым ліку 65 брацкіх магіл, 38 — індывідуальных, 2 захаванні ахвяр войнаў. 6 воінскіх захаванняў маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Памяць пра абаронцаў Айчыны, ахвяр войнаў, месцах працоўнай і баявой славы Бабруйшчыны захоўваюць 20 памятных знакаў па-за вонскімі захаваннямі, мемарыяльны комплекс і Парк воінскай Славы. Устаноўлена схема межаў ахоўных зон мемарыялаў, помнікаў воінскай славы, месцаў захавання.

Таксама членамі прэзідыума былі абмеркаваны іншыя актуальныя пытанні. Па кожным з іх зацікаўленым службам зроблены адпаведныя даручэнні.

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Дэпутацкі прэзідыум сабраўся на чарговае пасяджэнне

9 июня 2026
Читать новость
Экономика

Объявлены обладатели премии правительства за достижения в области качества 2025 года

9 июня 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Бобруйский РОВД разыскивает хозяина утерянной сумки

9 июня 2026
Читать новость
Актуально

История оживет на берегу Березины! 28 июня в Бобруйском районе пройдет военно-историческая реконструкция

9 июня 2026
Читать новость
Культура

Александрия вновь собирает друзей: что ждет гостей праздника «Купалье» в июле

9 июня 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Бобруйский РОВД проводит комплекс мероприятий по профилактике преступлений, связанных с домашним насилием

9 июня 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем