Темы

Занятасць — кожнаму. У РАУС прайшла камісія па працаўладкаванні

Занятасць — кожнаму. У РАУС прайшла камісія па працаўладкаванні

Пасяджэнне чарговай пастаянна дзеючай раённай камісіі па кантролі за садзеяннем занятасці насельніцтва працавала сёння ў аддзеле ўнутраных спраў Бабруйскага райвыканкама.

Традыцыйна на камісію, якая праходзіць у сценах РАУС, прыйшлі тыя, хто працяглы або кароткі тэрмін не працуе ці працуе не афіцыйна і пры гэтым значыцца ў міліцыі як парушальнік грамадскага парадку.

На пасяджэнне з’явілася больш за 20 чалавек, пераважна — мужчыны, у тым ліку моладзь і людзі перадпенсійнага ўзросту. Тлумачэнні, чаму апынуліся без працы, прыводзілі розныя: змяніў месца жыхарства, адсутнічаюць вакансіі па месцы пражывання, вось-вось пачну працоўную дзейнасць, праходжу медкамісію, працую ў прыватніка без афіцыйнага афармлення, працую ў Расіі, нядаўна аформіў занятасць, не маю фізічнага здароўя і г.д.

З кожным наведвальнікам члены камісіі правялі шырокую тлумачальную работу — папярэдзілі пра наступствы ад бяздзеянняў у дачыненні працаўладкавання, у тым ліку аб недастатковасці працоўнага стажу пры дасягненні грамадзянінам пенсійнага ўзросту, аб нізкім узроўні жыцця, дрэнным прыкладзе для дзяцей, маральнай адказнасці перад грамадствам за няўдзел у напаўненні дзяржаўнага бюджэту. А разам і прапанавалі вакансіі са спісу тых, што маюцца на сёння ў арганізацыях Бабруйскага раёна, у тым ліку сельгасарганізацыях, і гарадскіх. Работнікі РАУС у сваю чаргу правялі з грамадзянамі прафілактычную размову аб наступствах асацыяльнага ладу жыцця: злоўжывання спіртнымі напоямі, парушэння грамадскага парадку, сямейнага насілля.

Застаецца спадзявацца, што кампетэнтнымі парадамі членаў камісіі, падмацаванымі накірункамі да канкрэтнага наймальніка, грамадзяне скарыстаюцца і палепшаць уласны і краіны дабрабыт.   

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКА.       

Последние новости

Актуально

Лукашенко заслушал доклад министра обороны

22 июля 2026
Читать новость
Фокус внимания

Европа на грани. Как брюссельские чиновники предали собственных граждан

22 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Прокуратура Бобруйского района поддержала гособвинение по уголовному делу о незаконной добыче рыбы

22 июля 2026
Читать новость
Общество

Сто лет мудрости и честности

22 июля 2026
Читать новость
Общество

Мининформ открыл прием заявок на творческий конкурс «Хвала рукам, что пахнут хлебом»

22 июля 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Алла Ковалёва: из офицеров — в «мамы»

22 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем