Ушанавалі памяць Герояў Сацыялістычнай Працы

Па традыцыі ў дзень Першамаю — свята працы прадстаўнікі партый і грамадскіх арганізацый раёна наведваюць магілы выбітных працаўніц Бабруйшчыны — Александрыны Рыгораўны Сакун і Любові Паўлаўны Цэд, чый унёсак у развіццё раёна і краіны ў свой час быў адзначаны на высокім дзяржаўным узроўні — прысуджэннем звання Герой Сацыялістычнай Працы.
Колькі год таму на грамадзянскіх могілках населеных пунктаў, дзе Александрына Рыгораўна і Любоў Паўлаўна жылі і пахаваны — у вёсках Забалацце і Малыя Бортнікі ўстаноўлены бронзавыя бюсты ў іх гонар як знак вялікай пашаны і ўдзячнасці.



Ускладзеныя да іх у дзень Першамаю чырвоныя гваздзікі — яшчэ адно пацверджанне таго, што нашы зямлячкі, працаўніцы сельскагаспадарчай галіны пакінулі трывалы след на зямлі. Іх адносіны да працы: адказнасць, добрасумленнасць, мэтанакіраванасць, а таксама бязмежная любоў да малой радзімы — прыклад для цяперашняга і наступных пакаленняў працаўнікоў раёна.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Віктара ШЭЙКІНА.