Ура — канікулы! Раённыя школьнікі змогуць аздаравіцца ў лагерах

З чым найперш звязваюць дзеці летнія канікулы? Вядома ж, з адпачынкам у аздараўленчым лагеры. Такая магчымасць раённым школьнікам прадастаўлена і сёлета.
Як паведамілі ў аддзеле па адукацыі Бабруйскага райвыканкама, у раёне ў час летніх канікулаў традыцыйна будзе дзейнічаць лагер з кругласутачным знаходжаннем — аздараўленчы лагер “Бабраня-2010”, які, як мяркуецца, прыме за адну змену (усяго запланавана 4 змены) 120 дзяцей. Старт адпачынку ў першую змену будзе дадзены 8 чэрвеня. Заезд дзяцей у іншыя змены запланаваны адпаведна на 30 чэрвеня, 20 ліпеня і 7 жніўня. Па пытаннях набыцця пуцёвак у “Бабраня-2010” можна звяртацца па тэлефоне 8 (029) 152-34-00 (Вікторыя Іванаўна Шунько).
Як і ў папярэднія гады, школьнікі раёна змогуць цікава правесці вольны час у ваенна-патрыятычным лагеры на базе вайсковай часці 20392 “Радзіма”, які будзе дзейнічаць з 5 па 19 ліпеня. Інфармацыю пра пуцёўкі ў лагер можна атрымаць па тэлефоне 8 (029) 308-27-82 (Аляксандра Вячаславаўна Кірыенка).
Яшчэ адна форма адпачынку для хлопчыкаў і дзяўчынак у канікулярны час — лагеры з дзённым знаходжаннем. Сёлета яны будуць функцыянаваць на базе Цялушскай, Глушанскай, Гарбацэвіцкай, Каменскай, Хімоўскай сярэдніх школ — з 3 чэрвеня да 23 чэрвеня, на базе Ленінскай СШ — з 8 да 26 чэрвеня, на базе Міхалёўскай, Бортнікаўскай, Варатынскай, Туркоўскай, Брожскай сярэдніх школ і Осаўскай базавай — з 24 чэрвеня да 15 ліпеня.
Не засталіся без увагі пажаданні дзяцей, якія б хацелі спалучыць адпачынак з карысным заняткам і зарабіць грошай. Для іх на базе Гарбацэвіцкай, Цялушскай і Глушанскай СШ створаны лагеры працы і адпачынку.
З 15 чэрвеня да 6 ліпеня рабяты будуць працаваць у ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”, філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” і ў Бабруйскім лясгасе.
Алена КАРПЕНКА.