Темы

У “Гіганце” нарыхтоўваюць травяны корм

У “Гіганце” нарыхтоўваюць травяны корм

У сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве “Гігант” да корманарыхтоўкі, як заўжды, падрыхтаваліся трывала. Апошняе датычыцца як розных відаў тэхнікі, так і людзей, якія на ёй працуюць, і ў цэлым арганізацыі касавіцы.

На раніцу сённяшняга дня, як паведаміў начальнік агранамічнай службы СВК Аляксандр Парахневіч, было скошана 259 гектараў, пераважна — бабовыя травы. Непасрэдна касьбой на УЭС-250 з касой КПР-9 запраўляе Уладзімір Бакатовіч. На Ягуары-870 (падбор і здрабненне валкоў) працуе Дзмітрый Тарасевіч. Трактарысты-машыністы Васіль Лебедзеў, Міхаіл Чарноў, Андрэй Лысенка, Алег Лузанаў ды вадзіцель МАЗа Сяргей Педан заняты на перавозцы зялёнай масы да месца складзіравання.

Уладзімір Бакатовіч
Андрэй Лысенка
Алег Лузанаў
Юрый Старчанка развозіць абеды
Васіль Лебедзеў
Аляксандр Парахневіч і Дзмітрый Тарасевіч

— У траншэю на тэрыторыі малочна-таварнага комплекса ўжо пакладзена звыш 1400 тон сіласу. У цэлым там плануем захоўваць прыкладна 1650 тон травянога корму. Як і прадугледжана тэхрэгламентам, зялёную масу перад захоўваннем абавязкова правяльваем, а ў траншэі добра ўтрамбоўваем. Апошняе выконваем двума адзінкамі тэхнікі — трактарам РСМ-3575 пад упраўленнем Алега Вяроўкіна і пагрузчыкам-разраўняльнікам, якім кіруе Дзмітрый Мельнік, — удакладняе тэхналагічныя моманты Аляксандр Аляксандравіч. А разам і засяроджвае ўвагу на тым, што пакуль у гаспадарцы абыходзяцца адным кормаўборачным агрэгатам, у далейшым плануюць падключыць яшчэ адзін Ягуар.

Алег Вяроўкін
Дзмітрый Мельнік

Планы на корманарыхтоўку ў СВК “Гігант” сапраўды гіганцкія: нарыхтаваць 21 870 тон сенажу, 22 967 тон сіласу і 1638 тон сена. Механізаваныя атрады для выканання даведзенай задачы сфарміраваны. Людзі сваю работу добра ведаюць. Гэтак жа, як і тое, што іх намаганні будуць падмацаваны добрым рублём.

Намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце Варвара Арцёмчык і Дзмітрый Тарасевіч

Алена КАРПЕНКА.

Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет.

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем