Темы

Корманарыхтоўка-2026. У фотааб’ектыве — “Саўгас Кісялевічы”

Корманарыхтоўка-2026. У фотааб’ектыве — “Саўгас Кісялевічы”

Касьба травы і закладка сенажу, чым у гэтыя дні заняты ў ААТ “Саўгас Кісялевічы”, вядуцца сёння на двух сенажацях непадалёк в. Баяры.

Галоўны аграном Марына Капорына, якую засталі там жа, патлумачыла, што задача перад сельгаспрадпрыемствам на корманарыхтоўку — закласці 7300 тон сенажу, 7500 тон сіласу і 550 тон сена. Дзеля гэтага першым укосам неабходна скасіць больш за 1400 гектараў сенажацяў. Па стане на раніцу сённяшняга дня, 300 з іх было скошана, на сянаж нарыхтавана 400 тон травяной масы. Першую па ліку траншэю напаўняюць у Баярах.

— Для выканання пастаўленай задачы ў нас ёсць і прафесіянальныя кадры, і тэхнічныя магчымасці, а таксама ўсе неабходныя складнікі для закладкі корму: кансерванты, укрыўны матэрыял, іншае, — кажа Марына Леанідаўна і ўпэўнена пералічвае людзей і машыны, што ў гэтыя дні заняты на ўборцы травы.

Аляксандр Зорын
Марына Капорына і Уладзімір Міхальчук

Так, касьбу ажыццяўляе Аляксандр Зорын, валкоўку — Уладзімір Міхальчук.  На падборы і здрабненні правяленай масы працуе Аляксандр Курловіч на КВК-800. На перавозцы ўраджаю да траншэй — трактарысты-машыністы Аліхан Кантаеў, Уладзімір Альховік, Аляксандр Рагалевіч, вадзіцелі Алег Дзікі і Анатоль Астаповіч. Трамбоўка будучага сенажу вядзецца круглыя суткі, двума Амкадорамі, кіроўцы цяжкай тэхнікі — Рыгор Зорын і Дзмітрый Каталосаў.

Аліхан Кантаеў і Аляксандр Курловіч
Анатоль Астаповіч
Алег Дзікі

За плячыма ўсіх хлебаробаў, па словах спецыяліста, не адна кормаўборачная кампанія. Вопыт і добрасумленнае стаўленне да працоўных абавязкаў, пацверджаныя гадамі, даюць упэўненасць, што пры садзеянні надвор’я корманарыхтоўка ў гаспадарцы пройдзе якасна: травастой будзе ўбраны ў аптымальныя тэрміны.  

Алена КАРПЕНКА.

Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Ваше здоровье

Психолог рассказала, как первокурсникам победить тоску по дому и о чем важно позаботиться родителям

1 сентября 2026
Читать новость
В стране и мире

Укреплять и подтверждать делом имидж организации. Выступление Лукашенко на Совете глав государств — членов ШОС

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С Днем знаний, Бобруйщина! В школах района прозвучали первые звонки

1 сентября 2026
Читать новость
Ваше здоровье

График выездов передвижного ФАПа на сентябрь 2026 года

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

1 сентября в Бобруйском районе — День трезвости

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Днем знаний

1 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем