Темы

Філіял “Варатынь”: корманарыхтоўка ў разгары

Філіял “Варатынь”: корманарыхтоўка ў разгары

Аб тым, наколькі важна, разлічваючы на стабільнае функцыянаванне сельгаспрадпрыемства, мець трывалую кармавую базу, у філіяле “Варатынь” ААТ “Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў” ведаюць не па чутках.  Таму раслінаводства бягучага года спланавалі з разлікам на пазбаўленне ад праблемы дэфіцыту корму.

“Забяспечыць жывёлу ўласным травяным кормам— наша галоўная задача і ў цэлым, і гэтай парой, з надыходам часу касавіцы”, — дзеліцца кіраўнік сельгаспрадпрыемства Канстанцін Шкельцін.

Канстанцін Шкельцін

Да касьбы траў у гаспадарцы прыступілі больш за тыдзень таму. У гэтыя дні закладваюць трэцюю па ліку сянажную траншэю з паўкоснага жыта, якога пасеялі амаль 350 гектараў. Расліна парадавала: ураджайнасць на сёння —  прыкладна 200 ц/га. Корм адрозніваецца высокім утрыманнем бялку і цукру, што павінна станоўча паўплываць на вытворчасць малака.

“Пасля паўкоснага жыта возьмемся за мнагалетнія травы: люцэрну, канюшыну. З імі была праведзена немалая работа: па падсейванні, падкормцы. Такі падыход  датычыцца і адналетняй травы, кукурузы, на якія ў нас таксама вялікі разлік. Пад тую ж кукурузу ўкладзена вельмі шмат: і мінеральных угнаенняў, і арганікі, цяпер праводзім хімпраполку пасеваў, а хутка і падкормім”, — кажа кіраўнік.

На сенажаці паблізу в. Данілаў Мост мы засталі механізаваны атрад у складзе вопытных працаўнікоў і навічкоў. Высокавытворчым камбайнам кіруе адзін з аксакалаў сельскагаспадарчай справы Аляксандр Талкачоў (зрэшты, за добрасумленнае стаўленне да працоўных абавязкаў хлебаробу сёлета даручылі і асілак-трактар  — МТЗ-3522). Камфортныя ўмовы працы дазваляюць механізатару ад 7-мі раніцы да 7-мі вечара ўтрымліваць высокія тэмпы работы і выдатна сябе адчуваць. 

Аляксандр Талкачоў

Касьба даручана Сяргею Завадскаму. Яго тэхніка — трактар МТЗ-3522 з шыроказахопнай
9-метровай касілкай шпарка “бегае” па сенажаці, пакідаючы за сабой пухнатыя валкі з сакавітай травы.

Сяргей Завадскі   

7 вадзіцеляў і трактарыстаў-машыністаў заняты на перавозцы зялёнай масы да месца складзіравання — на малочна-таварны комплекс у Варатыні.

У траншэі правялены ўраджай, як і патрабуе тэхналогія, добра ўтрамбоўваецца. Гэтую работу выконваюць  Аляксандр Мельнічонак на трактары Амкадор-352 і Дзмітрый Логвінаў на МТЗ-3022. Кантроль за тэхналагічнымі паказчыкамі травяной масы: вільготнасці і тэмпературы кожныя дзве гадзіны вымярае адказны за ўлік і якасць закладкі сянажнай траншэі Андрэй Шаўцоў.

Аляксандр Мельнічонак
Дзмітрый Логвінаў
Андрэй Шаўцоў
Віктар Архіпенка, трактарыст на перавозцы травы

— Кармавая база ў нас закладзена добрая, да ўборачных работ прыступілі аднымі з першых у раёне. І ўжо цяпер ёсць усе падставы спадзявацца, што галоўная мэта корманарыхтоўкі будзе дасягнута, — заўважыў Канстанцін Шкельцін.    

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

ИМНС информирует о необходимости уплаты единого имущественного платежа. Как это сделать

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

1155 женщин приходится на 1 тысячу мужчин в Могилевской области

3 сентября 2026
Читать новость
Точка зрения

Коррозия государственности: как олигархический клан и коррупция при Зеленском уничтожают Украину изнутри

3 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Доставка — с безопасностью

3 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

«Трыбуна працы» запускает проект «Ад падзела да адзінства»

3 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 3 сентября: до +23°С, небольшие дожди

3 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем