Темы

“Агракамбінат Бабруйскі” ўключыўся ў касавіцу

“Агракамбінат Бабруйскі” ўключыўся ў касавіцу

Першую сянажную траншэю заклалі на МТФ “Баранавічы”. Сёння разлічваюць прыступіць, пры спрыяльным надвор’і, да закладкі другой сянажнай траншэі, цяпер ужо на жывёлагадоўчым аб’екце в. Каменка. Людзей і тэхнікі для ўборачнай кампаніі, па словах намесніка дырэктара па вытворчасці Валерыя Сяргейчыка, у гаспадарцы дастаткова, каб разлічваць на своечасовае правядзенне ўборачных работ.  

У цэлым на корманарыхтоўцы ў ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” будзе задзейнічана два айчынных камбайны-падборшчыкі травы КВК-800 пад упраўленнем Дзмітрыя Гаварушкі і Уладзіміра Аляшкевіча (механізатару даручана новенькая, набытая ў бягучым сезоне машына) і шэсць адзінак тэхнікі, прызначанай для перавозкі ўраджаю. Трамбоўку травяной масы ў траншэі ажыццяўляюць на працягу ўсяго часу закладкі два Амкадоры. Іх кіроўцы —  Віктар Астаповіч (працуе днём) і Сяргей Краўцоў (ноччу). Непасрэдна касьбой травы займаецца Дзмітрый Кунец на трактары МТЗ-3522 з КМР-9.

Дзмітрый Кунец
Вадзіцель МАЗа Сяргей Краўцоў
На КВК Дзмітрый Гаварушка

Задача механізаванаму атраду на першы ўкос — убраць звыш 2000 гектараў сенажацяў (скошана ў межах 10%), нарыхтаваць 21 900 тон сенажу, 23 000 тон сіласу і звыш паўтары тысячы тон сена. Акрамя таго,  калектыў штодня забяспечвае немалыя  патрэбы жывёлагадоўлі ў зялёнай падкормцы. 

Алена КАРПЕНКА.

Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Ваше здоровье

Психолог рассказала, как первокурсникам победить тоску по дому и о чем важно позаботиться родителям

1 сентября 2026
Читать новость
В стране и мире

Укреплять и подтверждать делом имидж организации. Выступление Лукашенко на Совете глав государств — членов ШОС

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С Днем знаний, Бобруйщина! В школах района прозвучали первые звонки

1 сентября 2026
Читать новость
Ваше здоровье

График выездов передвижного ФАПа на сентябрь 2026 года

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

1 сентября в Бобруйском районе — День трезвости

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Днем знаний

1 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем