Работу — кожнаму. У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш вакансій

Агульнарэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій сабраў сёння ў актавай зале райвыканкама старшакласнікаў раённых школ і прадстаўнікоў моладзі, якая навучаецца ў каледжах, аб’яднаных агульнай мэтай — знайсці занятасць на лета, а таксама наймальнікаў, гатовых такую занятасць прапанаваць.
У асноўным, гэта сельгасарганізацыі, дзе юнакоў і дзяўчат чакаюць у якасці сезонных работнікаў у полі і на зернетоку. Раённыя арганізацыі, дзе праца непаўналетніх не прадугледжана, у прыватнасці, Бабруйскі лясгас, Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка раёна, выкарысталі дадзенае мерапрыемства, каб правесці прафарыентацыйную работу з моладдзю — заахвоціць выпускнікоў да навучання ва ўстановах, дзе рыхтуюць спецыялістаў іх галіны, а ў далейшым прыняць на работу ў свае калектывы.
— Нашыя спецыялісты пастараліся зрабіць кірмаш вакансій для моладзі не толькі інфармацыйна насычаным, але і цікавым. Пасля азнаямлення з маючымі вакансіямі правялі прафарынтацыйныя гульні, якія дазваляюць маладым людзям выявіць іх прафесійныя здольнасці, даюць магчымасць вызначыцца з накірункам будучай прафесіі, — адзначыла начальнік аддзела занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вікторыя Цярэнцьева.
Кірмаш вакансій для моладзі доўжыцца цягам двух дзён. Заўтра юнакоў і дзяўчат, якія шукаюць работу або часовую занятасць улетку, чакаюць у раённым Цэнтры культуры з 10.30 да 13.30.














Алена КАРПЕНКА.
Фота Віктара ШЭЙКІНА.