Темы

Работу — кожнаму. У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш вакансій

Работу — кожнаму. У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш вакансій

Агульнарэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій сабраў сёння ў актавай зале райвыканкама старшакласнікаў раённых школ і прадстаўнікоў моладзі, якая навучаецца ў каледжах, аб’яднаных агульнай мэтай — знайсці занятасць на лета, а таксама наймальнікаў, гатовых такую занятасць прапанаваць.

У асноўным, гэта сельгасарганізацыі, дзе юнакоў і дзяўчат чакаюць у якасці сезонных работнікаў у полі і на зернетоку.  Раённыя арганізацыі, дзе праца непаўналетніх не прадугледжана, у прыватнасці, Бабруйскі лясгас, Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка раёна, выкарысталі дадзенае мерапрыемства, каб правесці прафарыентацыйную работу з моладдзю — заахвоціць выпускнікоў  да навучання ва ўстановах, дзе рыхтуюць спецыялістаў іх галіны, а ў далейшым прыняць на работу ў свае калектывы.   

— Нашыя спецыялісты пастараліся зрабіць кірмаш вакансій для моладзі не толькі інфармацыйна насычаным, але і цікавым.  Пасля азнаямлення з маючымі вакансіямі правялі прафарынтацыйныя гульні, якія дазваляюць маладым людзям выявіць іх прафесійныя здольнасці, даюць магчымасць вызначыцца з накірункам будучай прафесіі, — адзначыла начальнік аддзела занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вікторыя Цярэнцьева. 

Кірмаш вакансій для моладзі доўжыцца цягам двух дзён. Заўтра юнакоў і дзяўчат, якія шукаюць работу або часовую занятасць улетку, чакаюць у раённым Цэнтры культуры з 10.30 да 13.30.    

Алена КАРПЕНКА.

Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

ИМНС информирует о необходимости уплаты единого имущественного платежа. Как это сделать

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

1155 женщин приходится на 1 тысячу мужчин в Могилевской области

3 сентября 2026
Читать новость
Точка зрения

Коррозия государственности: как олигархический клан и коррупция при Зеленском уничтожают Украину изнутри

3 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Доставка — с безопасностью

3 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

«Трыбуна працы» запускает проект «Ад падзела да адзінства»

3 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 3 сентября: до +23°С, небольшие дожди

3 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем