Темы

Праца, што грэе душу. У “Агракамбінаце Бабруйскі” працягваецца сяўба ярыны

Праца, што грэе душу. У “Агракамбінаце Бабруйскі” працягваецца сяўба ярыны

Сяўба яравых раслін у Бабруйскім раёне працягваецца. У ногу з іншымі сельгасарганізацыямі і пасяўным календаром у адказную сельскагаспадарчую кампанію дзейнічаюць аграрнікі ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”.

З плану ў болей за 3000 гектараў — столькі ў гаспадарцы сёлета складае яравы клінок — пасеяна звыш тысячы га, у тым ліку ўвесь запланаваны аб’ём (600 га) збажыны і зернебабовых.

Непасрэдна ў гэтыя дні ў сельгасарганізацыі заняты падрыхтоўкай палёў пад кукурузу, якой збіраюцца пасеяць болей за 2000 гектараў.  За рознымі відамі дадзенай работы ўчора мы засталі перадавых механізатараў — работа вялася ў розных куточках сельгаспрадпрыемства.

У накірунку Стасеўкі, да прыкладу, механізаваны атрад у складзе трох трактарыстаў-машыністаў: Арцёма Кушаварава, Віктара Астаповіча і Андрэя Петручэні займаўся пагрузкай і ўнясеннем у глебу арганічных угнаенняў. Дзеля гэтага былі задзейнічаны два трактары МТЗ-3522 з МТУ-20 і трактар Амкадор-342.

Віталь Баранаў

За Багушоўкай, у накірунку в. Барсукі, Віталь Баранаў пракладваў ворыва пад кукурузу. Дадзенай работай, толькі на іншым полі, займаўся Вадзім Барадзін. 

Дзмітрый Кунец

Дзмітрый Кунец непадалёк населенага пункта Калінаўка на дыскапаку рыхтаваў глебу пад сяўбу паўднёвай расліны. Яго высокавытворчая тэхніка была відаць здалёк — вылучалася сваёй магутнасцю, хуткай хадой, а яшчэ — дзяржаўным сцягам на кабіне. Апошняе, па словах перадавога механізатара, немалаважна: усведамленне таго, што сваёй працай ён садзейнічае вырашэнню харчовай бяспекі краіны, паляпшэнню дабрабыту землякоў, без перабольшання грэе яго душу.   

Алена КАРПЕНКА.

Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Деятельность Президента

Надежный щит Союзного государства: Беларусь и Россия неукоснительно выполняют военные обязательства

22 октября 2026
Читать новость
Общая информация о газете

Служить Родине! Призывники Бобруйщины отправились отдавать воинский долг

22 октября 2026
Читать новость
Общество

Задайте вопрос юристу: бесплатные правовые приемы профсоюзов пройдут на Бобруйщине 29 октября

22 октября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Интересные факты о пожарных извещателях

22 октября 2026
Читать новость
В стране и мире

Европа на грани: как санкционное безумие обрекает Старый Свет на бедность

22 октября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 22 октября: пасмурно, но тепло

22 октября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем