Паводка — пад кантролем

Бабруйскі гаррайаддзел па надзвычайных сітуацыях бясконца маніторыць сітуацыі для забеспячэння бяспекі грамадзян і мінімізацыі наступстваў паводкі. Ратавальнікі знаходзяцца ў пастаяннай гатоўнасці да рэагавання на негатыўныя наступствы паводкавага сезону.
У зоне патэнцыйных паводкаў на тэрыторыі Бабруйскага раёна, як мы раней паведамлялі, знаходзілася садовае таварыства “Машынабудаўнік” паблізу ракі Валчанка. На гэтую пару, па словах старшага інспектара сектара прапаганды і зўаемадзеяння з грамадскасцю БГРАНС Кірыла Аверчанкі, сітуацыя з паводкай спакойная, надзвычайных выпадкаў не адзначана.
Між тым грамадзянам, якія пражываюць на тэрыторыях, дзе патэнцыйна магчымы падтапленні, неабходна правесці простыя супрацьпаводкавыя мерапрыемствы:
- ачысціць дрэнажныя і стокавыя канавы ад снегу і лёду;
- забяспечыць адвод адталай вады пасродкам усталявання водаадводных бароздаў (канаў);
- пры неабходнасці зладзіць з падручных матэрыялаў простыя перашкоды для вады;
- прыбраць з падворка тое, што можа быць пашкоджана вадой.
Таксама варта сачыць за афіцыйнымі паведамленнямі МНС, мясцовых органаў улады, Белгідрамета.
Калі паступіла папярэджанне аб магчымым затапленні (падтапленні) тэрыторыі, варта прыняць адпаведныя меры:
- падрыхтаваць аптэчку, запас вады для піцця і прадуктаў;
- адключыць газ і электрычнасць, калі ёсць верагоднасць затаплення памяшканняў;
- паклапаціцца пра небяспеку грошай і дакументаў;
- сачыць за паведамленнямі па радыё, тэлебачанні, у інтэрнэце.
Пры адсутнасці пагрозы жыццю і здароўю людзей для правядзення работ па адкачцы вады з падвальных памяшканняў і прыдамавых участкаў неабходна звяртацца ў камунальную службу па нумары 115.