Надыйшоў час сяўбы кукурузы

Пакласці ў зямлю першае насенне ўжо сёння, паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама.
З’яўляючыся адной з найгалоўнейшых крыніц корму для жывёлы, расліна займае значнае месца ў структуры веснавой сяўбы раённых сельгасарганізацый — яе вырошчваннем на зялёны корм і зерне займаюцца выключна ва ўсіх гаспадарках Бабруйшчыны. Агулам пад расліну ў раёне плануецца заняць каля 8,5 тыс. га.
Гэтай парой актыўна вядзецца падрыхтоўка глебы пад сяўбу “каралевы палёў”. А разам працягваецца вывазка і ўнясенне ў глебу арганічных угнаенняў, сяўба іншых адналетнікаў і шматгадовай травы.
У ААТ “Неўскі-Агра” сёлета ўзнавілі вырошчванне цукровых буракоў і план у 200 га ўжо цалкам выканалі.
Працягваюцца доглядныя мерапрыемствы на пасевах азімых. У прыватнасці, вядзецца другая падкормка азімых рапсу і збажыны. Праводзіцца апрацоўка азімага рапсу супраць шкоднікаў.
Алена КАРПЕНКА.