Темы

Другі дзень маладзёжнага кірмашу вакансій стаў яшчэ больш маштабным

Другі дзень маладзёжнага кірмашу вакансій стаў яшчэ больш маштабным

Падчас мерапрыемства, якое прайшло на базе Цэнтра культуры раёна, старшакласнікам раённых школ і моладзі, якая навучаецца, прадстаўнікі наймальнікаў распавялі пра патэнцыйныя месцы работы ў вольны ад вучобы летні перыяд, а таксама пра маючыя ў іх  арганізацыях вакансіі і патрабаванні да іх.

У гэтых мэтах перад аўдыторыяй выступілі прадстаўнікі Бабруйскага сацыяльнага пансіяната “Каменка”,  Бабруйскага адасобленага структурнага падраздзялення Кіраўскага спажывецкага таварыства, СВК “Гігант”, ААТ “Неўскі-Агра”, “ЗАТ “Птушкафабрыка Вішнёўка” і інш.

У сваю чаргу работнікі прафесійна-тэхнічных і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў, дзе рыхтуюць спецыялістаў на запатрабаваныя вакансіі: бабруйскіх медыцынскага каледжа, гандлёва-эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа, індустрыяльна-будаўнічага каледжа падрабязна, з выкарыстаннем відэасюджэтаў, пазнаёмілі юнакоў і дзяўчат з патрабаваннямі да абітурыентаў, умовамі навучання і пражывання, а таксама “плюшкамі” ў выглядзе стыпендый і цікавага баўлення вольнага часу ва ўстановах.

Прадстаўнікі Бабруйскага РАУС і Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях у дэталях распавялі, як стаць навучэнцамі ўстаноў дадзеных накірункаў, а разам правялі прафілактычную работу з непаўналетнімі — давялі ім аб наступствах распаўсюджання наркатычных сродкаў, заклікалі быць бяспечнымі на дарозе, не стаць ахвярай інтэрнэтных ашуканцаў; расказалі пра бяспеку на працоўным месцы, дзеянні падчас надзвычайных сітуацый і інш.

— Хочацца спадзявацца, што нашае мерапрыемства сапраўды стане карысным для юных грамадзян раёна — дапаможа ім знайсці занятасць на лета або вызначыцца з накірункам будучай прафесіі. Да той інфармацыі, што прагучала з трыбуны, прапаноўваем шэраг іншай, у тым ліку буклеты з асноўнымі звесткамі па тэме і нумарамі тэлефонаў, куды можна пазваніць, каб удакладніць па той ці іншай вакансіі, — адзначыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага райвыканкама Наталля Пясоцкая.  

Карысць ад мерапрыемства дзяўчаты і хлопцы тут жа пацведзілі.

Таццяна Тарасенка, Дар’я Шырокая — Міхалёўская СШ:

— Прыйшлі на кірмаш вакансій, каб знайсці падпрацоўку на летнія канікулы. Атрымалася. Як і ў мінулыя гады, будзем дапамагаць роднай гаспадарцы — ААТ “Міхалёўская Ніва”. Нас гэта цалкам задавальняе, бо і працоўныя абавязкі, і заробак па душы.     

Арсеній Фамцоў, Арцём Пракаповіч — Глушанская СШ:

— Хочам уладкавацца на працу на лета. Знаёмімся з вакансіямі ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”, куды нам найбліжэй. Здаецца, знайшлі. Прапаноўваюць падсобнікамі: на ўборку тэрыторыі ці на зернеток. 

Алена КАРПЕНКА.

Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые жители Бобруйского района! Дорогие земляки!

17 июля 2026
Читать новость
Культура

«Зеркало истории суверенной Беларуси». Лукашенко о 35-летии фестиваля «Славянский базар в Витебске» 

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем