Темы

Жанчын Магілёўшчыны павіншавалі ў Музеі Славы

Жанчын Магілёўшчыны павіншавалі ў Музеі Славы

Трыццаць жанчын Прыбярэзінскага краю, чыя праца па выніках года прызнана паспяховай,  сярод якіх начальнік Бабруйскага адасобленага структурнага падраздзялення Кіраўскага райспажыўтаварыства Наталля Цітова, сабраліся ў Музеі Славы Магілёўшчыны. Пазнаёміліся з выставай, прысвечанай вядомым жанчынам вобласці, зрабілі экскурсію па ўстанове.

Цэнтральнай падзеяй мерапрыемства стала сустрэча з членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшынёй Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандрам Гарошкіным. Лідар дэпутацкага корпусу вобласці падзякаваў жанчынам за добрасумленную працу, павіншаваў з надыходзячым святам, пажадаў здароўя, сямейнай утульнасці, працоўных поспехаў. А разам адзначыў, што дзяржавай робіцца ўсё для таго, каб жанчыны адчувалі сябе абароненымі і жылі ў мірнай краіне.

— Усё было надзвычай прыгожа і ўрачыста, — адзначыла Наталля Цітова. — Я вельмі ганаруся, што трапіла на гэтую ўрачыстасць, а таксама тым, што жанчыну ў нашай краіне шануюць, цэняць і паважаюць. Выдатныя ўражанні выклікала экскурсія па музеі і вельмі спадабаўся канцэрт.

Алена КАРПЕНКА.

Фота mogilevnews.by

Последние новости

Актуально

С почтением к людям труда! В ОАО «Невский-Агро» чествовали героев зеленой жатвы

2 июня 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Дорогами памяти. Воспитанники лагеря «Звезда» посетили Бобруйскую крепость

2 июня 2026
Читать новость
Актуально

Белорусская агропромышленная неделя стартовала в Минске

2 июня 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Студотряды в боевой готовности!

2 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Среди аистов и аромата трав. Идет кормозаготовка на полях филиала «Пищевик-Агро»

2 июня 2026
Читать новость
Общество

Лукашенко одобрил комплексные поправки в Кодекс о земле

2 июня 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем