У раёне пасеяна больш за палову ранняй ярыны

У Бабруйскім раёне, як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, на апошні дзень сакавіка глебы пад сяўбу ярыны падрыхтавана 3500 га або 60% ад плану, пасеяна 2100 га збожжавых і зернебабовых раслін ці 55% ад плану.
Веснавое ворыва пракладзена на плошчы 2500 га (40% ад неабходнага).
Актыўна вядзецца ўнясенне арганікі і мінеральных угнаенняў пад сяўбу збожжавых і зернебабовых культур, а таксама пад мнагалетнюю траву.
Праводзяцца доглядныя мерапрыемствы на азімых. Пасевы рапсу на гэтую пару падкормлены ў поўным аб’ёме, азімай збажыны — 92% плошчы.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Віктара ШЭЙКІНА.