Темы

У райаддзеле міліцыі адзначылі прафесійнае свята

У райаддзеле міліцыі адзначылі прафесійнае свята

Урачыстасць, прымеркаваная да 109-годдзя беларускай міліцыі, прайшла сёння ў Бабруйскім РАУС. Павіншаваць людзей, якія стаяць на варце законнасці грамадства і краіны, прыйшлі старшыня Бабруйскага райвыканкама Міхаіл Крыцкі, старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава, пракурор раёна Генадзь Ярмак, а таксама кіраўнікі шматлікіх арганізацый, вайсковых часцей Бабруйшчыны, прадстаўнікі духавенства.

Адкрываючы мерапрыемства, начальнік райаддзела міліцыі палкоўнік Рустам Хамдамаў падзякаваў калектыву і ветэранам органаў за службу, хвілінай маўчання прапанаваў згадаць саслужыўцаў, якія ў  супраціве са злачынцамі аддалі сваё жыццё.

Сярод узнагароджаных — фотакарэспандэнт раённай газеты «Трыбуна працы» Віктар Шэйкін.

Традыцыйна падчас прафесійнага свята праваахоўнікаў, якія дасягнулі найлепшых вынікаў у рабоце, адзначылі нагруднымі знакамі міліцыі, лістамі ўдзячнасці, граматамі і ганаровымі граматамі. Узнагароды людзям у пагонах уручыў і Міхаіл Крыцкі.

— Вы — тыя, хто аберагае наш спакой, спакой жыхароў нашага раёна і краіны. Няхай усім вам садзейнічае поспех, — адзначыў кіраўнік раёна.

Удзнагароды і сувеніры разам з цёплымі словамі пажаданняў адрасавалі работнікам міліцыі таксама іншыя шматлікія госці.   

Выдатным падарункам для калектыва стала і цудоўная канцэртная праграма, падрыхтаваная калегамі-творцамі.   

Варта адзначыць,што ў рамках урачыстасці з нагоды прафесійнага свята і 109-гадавіны беларускай міліцыі ў Бабруйскім РАУС адбылося яшчэ некалькі знакавых падзей: у адміністрацыйнай пабудове з’явіўся куток Славы “Назаўжды ў страі” ў памяць пра легендарнага капітана Канстанціна Уладзімірава — абаронцы Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; у падарунак да прафесійнага свята ад прыватнага прадпрыемства “Сапёрмэбля” калектыў атрымаў легкавы аўтамабіль, што, без сумнення, пасадзейнічае ў вырашэнні галоўнай задачы райаддзела — забеспячэнні бяспекі жыхароў раёна.  

Алена КАРПЕНКА.

Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Культура

День белорусской письменности в 2027 году пройдет в Молодечно

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

«Ад вытокаў роднай мовы». У Варатыні для дзяцей прайшоў  інфармацыйны час

5 сентября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«Удивляй! Твори! Мечтай!». В Бобруйском районном Центре культуры состоялся фестиваль дополнительного образования детей и молодежи

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

Путешествие в мир белорусского книгопечатания и литературы. День белорусской письменности проходит в Костюковичах 

5 сентября 2026
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко: День белорусской письменности — это праздник самобытной национальной культуры 

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

В XXXIII Дне белорусской письменности принимает участие делегация Бобруйского района

5 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем