Темы

Студатрадаўскаму руху быць! У райвыканкаме прайшоў штаб для каардынацыі і кантролю яго дзейнасці

Студатрадаўскаму руху быць! У райвыканкаме прайшоў штаб для каардынацыі і кантролю яго дзейнасці

Пасяджэнне Бабруйскага раённага штаба для каардынацыі і кантролю дзейнасці студэнцкіх атрадаў прайшло сёння ў райвыканкаме з удзелам прадстаўнікоў арганізацый, якія накіроўваюць і прымаюць непаўналетніх на працу. Узначаліла работу пасяджэння намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко.

Акрэсліваючы тэму, Таццяна Аляксандраўна засяродзіла ўвагу на яе значнасці. Адзначыла, што студэнцкія атрады — асяродак, які выхоўвае ў дзяцей найлепшыя якасці: працалюбства, работа ў камандзе, павага адзін да аднаго, мэтанакіраванасць, любоў да роднага краю. Паставіла задачу перад арганізацыямі, якія прымаюць непаўналетніх на работу, стварыць у гэтых мэтах як мага болей працоўных месцаў, даўшы магчымасць стаць удзельнікам студатрадаўскага руху кожнаму жадаючаму. Арганізацыям, якія накіроўваюць, — правесці неабходную тлумачальную работу з дзецьмі.

Падчас штаба быў узгоднены пералік прымаючых арганізацый, аб’ектаў, відаў работ і колькасць працоўных месцаў для ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў. Нагаданы патрабаванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь падчас арганізацыі работы студатрадаў у працоўным семестры 2026 года.

Па папярэдніх дадзеных, у вясенне-летні і восеньскі перыяд, як адзначыла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Валерыя Кушаварава, у Бабруйскім раёне будзе створана больш за 10 студэнцкіх атрадаў экалагічнага і сельскагаспадарчага накірункаў, у якіх будзе задзейнічана не меней за 120 чалавек.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Алены БРАІЛІЦЫ.

Последние новости

Актуально

Завершается подписка на «Трыбуну працы» на 2-е полугодие 2026 года. Не забудьте подписаться на районку!

22 июня 2026
Читать новость
Общество

Нить между поколениями

22 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

У нарыхтоўцы сенажу Бабруйшчына наблізілася да сярэдзіны

22 июня 2026
Читать новость
Культура

Отчетный концерт народного ансамбля танца «Беларусь» сдан на отлично

22 июня 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко: наша память — щит, которым мы сдерживаем агрессию воинствующего реваншизма

22 июня 2026
Читать новость
Актуально

Спортивный разбор, атака дрона, план для армии и агробизнес. Итоги недели Президента

22 июня 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем