Темы

Сельгастэхніка пастаўлена на лінейку гатоўнасці

Сельгастэхніка пастаўлена на лінейку гатоўнасці

На двары — каляндарная вясна, і ў адпаведнасці з устаноўленым парадкам сельскагаспадарчая тэхніка, прызначаная для першачарговых работ на палях, як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама, у гаспадарках падрыхтавана і чакае свайго часу.  

А разам выкананы іншыя падрыхтоўчыя да пасяўной кампаніі мерапрыемствы. У прыватнасці, цалкам падрыхтавана насенне збажыны і зернебабовых культур, вырашаецца пытанне з набыццём насення траў.  Вядзецца вывазка на палі арганічных угнаенняў, пры магчымасці пачнецца ўнясенне іх у глебу. У сельгасарганізацыях працягваюць назапашваць мінеральныя ўгнаенні пад раннюю ярыну і падкормку азімых раслін.

Усяго сяўбой у гэтую весну плануецца ахапіць каля 15 000 га, сярод якіх 3500 га будзе занята пад раннюю ярыну. Таксама ў планах пасеяць 8500 га кукурузы (у тым ліку 2200 га на зерне), 400 га грэчкі, па 100 га проса, рапсу і соі. Клінок у 600 га адведзены пад пасадку бульбы. 1500 га будзе пасеяна адналетніх кармавых культур.  

— Задачу — своечасова ўключыцца ў сяўбу, якасна кампанію  правесці і своечасова работы завяршыць, у гаспадарках добра разумеюць. Таму будзе выканана ўсё неабходнае для гэтага, — адзначыў начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарча Віктар Садоўскі. 

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Парламентарий Антон Каранкевич обсудил с тружениками СПК «Гигант» ключевые вопросы развития

25 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Жителям Осово на сельском сходе напоминали о пожарной безопасности

25 апреля 2026
Читать новость
Культура

Новые победы учащихся районной детской школы искусств

25 апреля 2026
Читать новость
Общая информация о газете

Погода в Могилевской области на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем