На пастаянных камісіях пры райсавеце дэпутатаў абмеркавалі актуальныя пытанні

20 сакавіка ў Бабруйскім райвыканкаме адбыліся пасяджэнні пастаянных камісій пры Бабруйскім райсавеце дэпутатаў.
Члены пастаяннай камісіі па пытаннях эканомікі, бюджэту і фінансах абмеркавалі справаздачу намесніка начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Наталлі Сашынай аб рэалізацыі рэгіянальнага комплеска мерапрыемстваў па рэалізацыі ў Бабруйскім раёне дзяржаўнай праграмы “Упраўленне дзяржаўнымі фінансамі і рэгуляванне фінансавага рынку на 2020 год і на перыяд да 2025 года” за мінулы год, а таксама справаздачу начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама Наталлі Пясоцкай аб ходзе рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб садзеянні занятасці насельніцтва” на тэрыторыі Бабруйскага раёна. Удзел у рабоце камісіі прынялі старшыня райсавета дэпутатў Ірына Старавойтава і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Антон Каранкевіч.

Пастаянная камісія па аграрных пытаннях, экалогіі, прыродакарыстанні, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадарцы і камісія па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны грамадзян, справах моладзі і сродках масавай інфармацыі на сумесным пасяджэнні разглядзелі шэраг пытанняў сваёй кампетэнцыі. У прыватнасці, аб мерах, якія прымаюцца, па прывядзенні нерэкультаванага зямельнага ўчастка, на якім размешчаны колішні палігон, паблізу в. Бабіна, у прыгодны для вядзення лясной гаспадаркі стан (далажыў намеснік начальніка гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Салановіч); аб мерах па забеспячэнні санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва раёна ў рамках дасягнення мэтаў устойлівага развіцця ў 2025 годзе (дакладчык Наталля Шынкарова, намеснік галоўнага ўрача БЗЦГіЭ); аб арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі раёна (дакладчык Алеся Стэльмак, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама).


Алена КАРПЕНКА.