Темы

Дэпутаты адобрылі работу райвыканкама і прэзідыума райсавета дэпутатаў у мінулым годзе

Дэпутаты адобрылі работу райвыканкама і прэзідыума райсавета дэпутатаў у мінулым годзе

Чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў 29 склікання працавала сёння ў райвыканкаме. Узначаліла работу сесіі старшыня Ірына Старавойтава. Удзел яе рабоце прынялі старшыня райвыканкама Міхаіл Крыцкі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Антон Каранкевіч і пракурор раёна Генадзь Ярмак.

На парадку дня сесіі значылася пяць пытанняў. Сярод асноўных — справаздача Бабруйскага райвыканкама аб рабоце па сацыяльна-эканамічным развіцці раёна ў 2025 годзе; аб рабоце прэзідыума райсавета дэпутатаў у мінулым годзе; аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні раённага бюджэту за папярэдні год.

Дакладваючы па першым пытанні, Міхаіл Крыцкі адзначыў, што асноўны ўпор у мінулым годзе быў зроблены на паступальны рост эканомікі ва ўсіх галінах, нарошчванні вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, павышэнні  эканамічнай эфектыўнасці АПК.  Дасягнуты мэтавыя паказчыкі па намінальнай налічанай сярэдняй зарплаце, паступленнях даходаў кансалідаванага бюджэту раёна, інвестыцыях у асноўны капітал, уводзе ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў, нарматыўным зніжэнні ўзроўню выдаткаў на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі (работ, паслуг). Забяспечаны рост да 2024 года аб’ёмаў вытворчасці сельгаспрадукцыі, будаўніча-мантажных работ, рознічнага тавараабароту, рэальнай заработнай платы. Забяспечана стабільная сітуацыя на рынку працы. Асобна кіраўнік раёна спыніўся на развіцці вытворчай сферы раёна: будаўніцтве і рэканструкцыі малочна-таварных аб’ектаў.

Ірына Старавойтава, дакладваючы аб рабоце прэзідыума райсавета дэпутатаў, падрабязна распавяла аб усіх яе накірунках. Засяродзіла ўвагу на тым, што дзейнасць органаў мясцовага самакіравання ў 2025 годзе была накіравана на рашэнне пытанняў устойлівага развіцця тэрыторый, забеспячэнне годнага ўзроўню і якасці жыцця вяскоўцаў.

Бюджэт раёна ў мінулым годзе, як было адзначана, склаўся з прафіцытам і, як і ў папярэднія гады, меў сацыяльную накіраванасць.

Дэпутаты са справаздачамі пагадзіліся. У выпрацаваных рашэннях заклікалі райвыканкам сумесна з сельскімі выканаўчымі камітэтамі, арганізацыямі раёна прыняць усе неабходныя меры па рэалізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на далейшае развіццё раёна і паляпшэнне дабрабыту жыхароў Бабруйшчыны.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Большие выходные. Как провести их безопасно, рассказали в МЧС

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Рассказываем, как наводился порядок в деревне Щатково

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

То, что нас объединяет. В Бобруйском районе проходит республиканский субботник

18 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!». В Бобруйском районе стартовала акция ГАИ

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Республиканский субботник проходит в Беларуси

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Большая сделка с США, война на Ближнем Востоке и будущее Беларуси. Подробности интервью Лукашенко RT

18 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем